БРСМ арганізоўвае конкурсы напярэдадні Дня роднай мовы

 

Напярэдадні Дня роднай мовы Мінская абласная арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" арганізоўвае фотаконкурс сэлфі "Мая беларуская кніга" і конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове "Беларуская мова – крыніца натхнення!"

Праекты пачынаюцца 12 лютага i завяршаюцца 18 лютага ў 12.00. Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя падарункі.

Умовы конкурсаў

Фотаконкурс сэлфі "Мая беларуская кніга":

- да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" на сваёй старонцы са сваім меркаваннем, чаму неабходна прачытаць менавіта гэту кнігу. Да публікацыі абавязкова дабаўленне хэштэгаў #святамовы2021 #minskregion

Конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!»:

- запішыце свой выступ на камеру, размясціце відэа верша на беларускай мове ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #святамовы2021 і чакайце вынікаў конкурса.

Не забывайце ў публікацыях ставіць хэштэгі - без іх прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.
Далучайцеся!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *