На маладзёжны форум – у Мінск

25 верасня у Мінскім футбольным манежы пройдзе маладзёжны форум  «Зрабі свой выбар», прымеркаваны да 90-годдзя камсамола і ўсяго маладзёжнага руху Беларусі. Плануецца, што мерапрыемства прыцягне вялікую колькасць прыхільнікаў, бо прадставіць мноства разна­стайных праектаў: шоў-выставу аўтабайкаў, багатырскія забавы, майстар-клас ролераў, фота-кастынг, дыскатэку з барацьбой дзіджэяў і іншае.

На форуме ў якасці гасцей будуць прысутнічаць прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Уласнымі вачыма ўбачыць усе «дзівосы» мерапрыемства змогуць і дэлегаты ад Клеччыны: Уладзімір Уладзіміравіч Палівода, як ветэран камсамольскага руху, Наталля Міхайлаўна Зайкоўская, сакратар пярвічнай арганізацыі раённага вузла паштовай сувязі, Таццяна Казіміраўна Мінец, сакратар пярвічнай арганізацыі КСУП «Племзавод «Чырвоная зорка».                                               

Святлана Орпель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *