Накануне Дня защитников Отечества поздравления принимали ветераны Великой Отечественной войны

IMG_0265Мы працягваем свой праект па ўшанаванні герояў падзей 1941-1945 г г. разам са сваімі паплечнікамі. Такім чынам, чарговы візіт наладзілі да ветэрана вайны з Заельні Леаніда Адамавіча Крыжыка, які часова пераехаў на пражыванне да свайго ўнука ў Клецк. Старшыня савета ветэранаў Аляксандр Фёдаравіч Штэльмах, надта нераўнадушны да сваіх падапечных чалавек, дарэчы, сёлета ўпершыню стаўшы кандыдатам у дэпутаты раённага Савета, са своеасаблівым клопатам і бязмернай павагай заўсёды спраўляецца пра справы ветэранаў. Парадаваў той факт, што наш сённяшні герой – Л.А.Крыжык – не пакутуе ад адзіноты, а акружаны ўвагай і дагледжаны. Мы павіншавалі напярэдадні 23 лютага шаноўнага Леаніда Адамавіча з сапраўдным мужчынскім святам і проста падзякавалі за яго прысутнасць на зямлі. На памяць уручылі сімвалічны падарунак, буклет Клецкага раёна і каляндар “ДНП”.

Фота Аляксандра Абрагімовіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *