«Мастер-2017» с Клетчины – чемпион мировых соревнований

Сяргей Шкудроў – адзін з дваццаці аднаго прадстаўніка Міншчыны, якому па выніках наладжанага абласным аб'яднаннем прафсаюзаў конкурсу прафесійнага майстэрства прысуджана ганаровае званне "Майстар Мінскай вобласці-2017". Увогуле, у гэтага статнага маладога чалавека з абаяльнай адкрытай усмешкай падобных тытулаў, нягледзячы на малады ўзрост, ужо нямала. Вось і сёлета па рашэнні райвыканкама ён у ліку лепшых працаўнікоў Клеччыны заносіцца на раённую Дошку гонару. А пачыналася ўсё з бацькоўскай парады, таксама знатнага работніка лесу: "Сын, давай паспаборнічаем…"
Аб дасягненнях памочніка ляснічага Заастравецкага лясніцтва ДЛГУ "Клецкі лясгас" "ДНП" расказвала сваім чытачам не аднойчы. Яшчэ ў 2012 годзе пачынаючы вальшчык Сяргей Шкудроў на 30-ым Сусветным чэмпіянаце лесарубаў стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў. Праз два гады ў Швейцарыі, пакінуўшы юніёрскую групу, упершыню выступаў у асноўнай камандзе прафесіяналаў. Здавалася, у барацьбе з аксакаламі свету ў гэтай складанай справе для юнака надзеі на перамогу проста не можа быць. Але фартуна паставілася да нашага земляка вельмі добразычліва. Тады Сяргей з найвялікшай дакладнасцю выканаў валку дрэва, журы міжнароднага ўзроўню зафіксавала адхіленне ствала ад цэнтральнай меткі ўсяго толькі на 0,8 см, што стала другім вынікам. Добра справіўся і з заданнем "абрэзка сукоў": аказаўся трэцім сярод усіх удзельнікаў – прадстаўнікоў 26 краін. А ў агульным заліку быў прызнаны бронзавым прызёрам.
Высокі прафесіяналізм і волю да перамогі прадэманстраваў Сяргей Сяргеевіч і на 32-ім Сусветным чэмпіянаце вальшчыкаў лесу, што праходзіў у Польшчы ў 2016 годзе. Тады каманда Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, у складзе якой выступаў і памочнік ляснічага Заастравецкага лясніцтва, заваявала золата, а ў асабістым заліку Сяргей зышоў з пераможнага п'едэстала з сярэбраным медалём, што стала важкай падставай для яго ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь "Ганаровы лесавод".
Даволі часта, акрамя ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах, ён дэманструе сваё высокае майстэрства калегам з Расіі, краін Прыбалтыкі, дзе таксама заваёўвае прызавыя месцы. А ў сёлетнім жніўні мае намер паўдзельнічаць у складзе беларускай каманды ў чарговым чэмпіянаце Свету, які пройдзе ў Нарвегіі. Прызнаецца, што "хлопцы там моцныя, давядзецца няпроста". Таму штодня трэніруецца.
– Толькі ў лютым, калі крыху прыціснулі маразы, на некаторы час адклаў падрыхтоўку. А так амаль кожны дзень выходжу з бензапілой на спецыяльную пляцоўку, абсталяваную ў двары Заастравецкага лясніцтва. Кожная аперацыя павінна быць даведзена да аўтаматызму, таму без трэніровак проста не абысціся, тым больш, калі ёсць жаданне ўзысці на самую высокую прыступку п'едэстала перамогі Сусветнага чэмпіянату, – гаворыць Сяргей.
А жаданне ў яго ёсць. Ёсць мэта і напорыстасць. Праўда, зусім не лішнімі былі б яшчэ ўдача і дапамога зорак… Мы гэтага шчыра жадаем нашаму земляку-лесаводу. І ўжо ганарымся яго шматлікімі дасягненнямі.

Вольга Русіновіч. Фота Іны Федарчук.

«Мастер-2017» с Клетчины – чемпион мировых соревнований: 1 комментарий

  • 04.03.2018 в 8:03 пп
    Permalink

    да не на специальной площадке нужно упражняться а в лесу польза при этом намного больше чем от чемпионства

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *