Живопись на теле

Боди арт 2Многія, каб вылучыцца з агульнай масы, паказаць сваю непадобнасць, здольнасць і смеласць на нестандартныя ўчынкі, звяртаюцца да бодзі-арта (нанясенне на цела малюнка). І ўявіце – цела чалавека становіцца палатном, на якім з'яўляецца сапраўдны твор. Толькі існуе адзіны недахоп гэтай прыгажосці – яе недаўгавечнасць.

альная рэч, асабліва ся-
род дзяўчат, якія баяцца зрабіць сапраўднае тату. Унікальнасць у тым, што яно не прыносіць шкоды, а ўжо надакучыўшы малюнак можна заўсёды замяніць. Вытокі незвычайнага мастацтва трэба шукаць у глыбокай старажытнасці. Людзі распісвалі сваё цела фантастычнымі малюнкамі, каб наклікаць страх на ворагаў (старажытныя плямёны Амерыкі, Афрыкі і Азіі). У Індыі нават па сённяшні дзень выкарыстоўваюць тэхніку нанясення ўзораў на цела хною, якая атрымала назву мехендзі. Нагодай для такой "баявой размалёўкі" можа быць вяселле, нараджэнне дзіцяці і наогул любое вялікае свята. Індусы лічаць, што экзатычныя роспісы прыцягнуць шчасце, багацце, дабрабыт. У аснове малюнка ляжыць своеасаблівая рэлігійная сімволіка, напрыклад, вяселле – знак урадлівасці. Раней фарба мела чырвона-карычневы колер, сёння ёй надаюць адценні і ўпрыгожваюць сам малюнак бляскам ці нават каштоўнымі камянямі.
Бодзі-арт выкарыстоўваюць, як дадатак да сцэнічнага вобраза, спевакі і акцёры, нават сучасныя нявесты ўпрыгожваюць рукі сімвалічнымі малюнкамі. Самабытны жывапіс аблюбаваў прасторы і нашай радзімы. Маладыя беларусы звяртаюцца да спецыялістаў, каб зрабіць асаблівы роспіс на сваім целе. У гарадскіх парках адпачынку прапаноўваюць свае паслугі аматары жывога мастацтва. Кліентаў, якія жадаюць стаць "палатном", хоць адбаўляй.
Магчыма, вам, чытачы, на колішніх святах у Клецку давялося бачыць размаляваных хлопчыкаў і дзяўчынак. Дык гэта праца таленавітай выкладчыцы цэнтра дзіцячай творчасці Вольгі Пілецкай. Маладая асабо нядаўна зацікавілася бодзі-артам і мехендзі. Дзяўчына актыўна папулярызуе мастацтва – выкладвае фотаздымкі са сваімі працамі ў сеціва. Пра тое, з чаго пачалася цяга да экзатычнага жывапісу, нам і распавяла мастачка.
– Сур'ёзна зацікавілася бодзі-артам прыкладна месяц таму назад. Першыя творы асвойвала на сваім целе, – дзяўчына прадэманстравала свае ногі, на якіх нібыта лёталі залатыя матылі. – Асцярожна выбіраю фарбу для працы, бо існуе шмат з хімічнымі дабаўкамі, якія выклікаюць алергічную рэакцыю. Даспадобы аквагрым, ён на расліннай аснове, добра змываецца і не забівае поры. Дэкаратыўныя стразы і бліскучкі дапаўняюць тварэнне, робяць яго прывабным і яскравым.
Мастачка падзялілася з намі тэхнікай нанясення малюнка на цела.
– Перад нанясеннем малюнка трэба пазбягаць выкарыстання крэмаў або ласьёнаў. Скуру абястлушчваюць, працёршы спіртам.
Затым наносіцца малюнак, з дапамогай пакета-ражка або цюбіка з фарбай. Можна выкарыстоўваць і тонкія палачкі. А далей – самае цяжкае. 6-7 гадзін фарбу нельга змываць. Падсохне яна хутка: хвілін за трыццаць, але мачыць скуру нельга яшчэ доўга. Першы час колер роспісу будзе цёмна-аранжавы. На працягу аднаго-двух дзён ён павінен пацямнець. Пратрымаецца малюнак 2-3 тыдні.
Вольга апанавана сімваламі мехендзі. У блакітнай папачцы дзяўчына сабрала некалькі дзясяткаў знакаў, якія славяцца ў краіне мудрацоў.
– Індыйскі агурок, – паказвае незразумелы відарыс прыхільніца самабытнага мастацтва, – або як кажуць па-іншаму "сляза Алаха" ці турэцкі боб. З'яўляецца сімвалам урадлівасці, – сапраўды, па форме гэты знак нагадвае завязь або зародак. – У Індыі лічаць, што падобная форма – адзін з сімвалаў руху, развіцця, энергіі. Лепей за ўсё маляваць агурок дзяўчатам, якія выходзяць замуж ці мараць пра гэта. Лотас – сімвалічная расліна краін Усходу. Знак урадлівасці, здароўя і духоўнасці, чысціні і вечнага жыцця. Здаўна яго звязвалі з сімвалам жаночага ўлоння, у якім нараджаецца жыццё. Спіраль – гэта сімвал пазнання сябе, унутранай вандроўкі, бо калі мы не спазнаем сябе, то не можам спадзявацца на пазнанне навакольнага свету. Прынцып спіралі часта сустракаецца ў прыродзе – гэта галактыкі, віры і смерчы, ракавіны малюскаў, малекулы ДНК. У славян спіраль атаясамлялася з мадэллю Сусвету. Самым незвычайным і таямнічым знакам з'яўляецца лавец сноў (круг, які ўпрыгожаны пёрамі). Такі роспіс ахоўвае сон чалавека ад злых духаў, а таксама прыносіць удачу.
Боди артДзяўчына не збіраецца на гэтым спыняцца, далей яна плануе развівацца, наведваць майстар-класы, натхняць сваімі вырабамі вучняў. Нават з адной вучаніцай прыйшлося разам працаваць на 3 ліпеня – размалёўвалі ўсіх жадаючых. Чалавек-павук, лясныя звяры, зачаравальныя ўзоры на тварах дзяўчат зрабілі свята асабліва запамінальным.
Аматарка спадзяецца, што яе праца знойдзе водгук у сэрцах кляччан, якія ў хуткім часе звернуцца да яе паслуг. А мы пажадаем Вользе паболей творчага поспеху і натхнення.

Алеся Скрунда.
Фота з асабістага архіва В.Пілецкай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *