Мы кожны год успамінаем тую дату, якая стала ракавой для вёскі Колкі

 

Рудко Ірына Васільеўна, агр.Морач

 Сястра Хатыні…

Мы кожны год успамінаем тую дату,

Якая стала ракавой для вёскі Колкі.

Такое здарылася гора, а не свята…

Надоўга сціх дзіцячы голас звонкі.

Надоўга лес засумаваў па грыбніках.

У адно імгненне ўсё асірацела.

Павіс у шэрым небе змрок і  жах.

Вайна на чорных крылах прыляцела.

Людзей знішчалі не міргнуўшы вокам,

І ворагчалавечы твар губляў.

Хлявы з людзьмі гарэлі ўсе навокал,

Але народ наш доблесна стаяў.

Такіх сясцёр, як Колкі, у Хатыні

Па Беларусі не пералічыць.

Яны для нас цяпер усе святыні,

Якімі будзем вечна даражыць.

Яны напамінаюць нам маўкліва,

Што кожны з нас павінен шанаваць

Той мір, які для многіх ужо дзіва.

Каб было што нашчадкам перадаць!

21.03.2023.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *