Каталіцкіх вернікаў Клеччыны віншуюць са святам Божага Нараджэння

Шаноўныя браты і сёстры, дарагія сябры!

Сёння не толькі ўспамінаем гістарычную падзею Нараджэння Збаўцы. Сэнс гэтых святаў пераўзыходзіць мінулае, мы праслаўляем Хрыста, які нарадзіўся больш за двадцаць стагоддзяў таму ў Бэтлееме, і сваёю ласкаю нараджаецца ў сучасным свеце. Узрушанныя веліччу бэтлеемскай ночы, мы становімся перад яслямі, каб разам з Марыяй і Юзафам адараваць Збаўцу свету. Разважаем з імі пра вобраз ахінутага ў пялюшкі і пакладзенага ў яслі Немаўляці, у якім сам Бог набліжаецца да нас, каб адарыць сваім шчасцем і спакоем.

У штодзённым жыцці нашыя сэрцы ўстрывожаныя. Псальміст усклікае Буду шукаць Твайго аблічча Пане (Пс. 27(26), 8). І вось, дзякуючы таямніцы ўцелаўлення, Бог прымае чалавечы вобраз і звяртаецца да нас чалавечай мовай. Таму святая ноч нараджэння Збаўцы завяршыла гістарычны перыяд чакання прыходу на зямлю Бога, рассеяла духоўную цемру. Яна напоўніла сваім ззяннем не толькі бэтлеемскія яслі, але і ўсё стварэнне, бо, дзякуючы з'яўленню Божага Сына на свет, чалавек асвятляецца святлом праўды, як навучае апостал Ян.

Дазвольце павіншаваць вас з гэтым радасным і збаўчым святам Божага Нараджэння! Віншую католікаў і іншых хрысціянаў, якія сёння адзначаюць гэтае свята. Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія зусім хутка будуць праслаўляць уцелаўленне Божага Сына, які стаў чалавекам з любові да ўсіх людзей і ўсіх збавіў смерці. Усім жадаю шчаслівых святаў Божага Нараджэння: добрых, спакойных, поўных духоўнай радасці. Няхай Езус, які прыходзіць да нас у Эўхарыстыі, знойдзе ў нашых сэрцах годнае жытло, у якім будзе прыняты з верай і любоўю.

Ксёндз Павел Слука, пробашч рыма-каталіцкай парафіі Святой Тройцы ў г.Клецку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *