У Капылі прайшоў Дзень беларускага пісьменства

 

Капыль сустрэў гасцей 28-га Дня беларускага пісьменства. Сёння ўсіх чакае насычаная святочная праграма.

Раніцай з удзелам губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына адбылася цырымонія адкрыцця алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна.

На вуліцы Жылуновіча ў райцэнтры ўстанавілі помнік паэту, перакладчыку, вучонаму, палітычнаму дзеячу Цішку Гартнаму.

Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын і міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Перцаў на адкрыцці алеі пісьменнікаў і помнік Цішку Гартнаму ў Капылі.

"Хацелася б, каб тое, што мы зрабілі ў Капылі да Дня беларускага пісьменства, было адпраўной кропкай для развіцця яго турыстычнага патэнцыяла. У гэтых краях нарадзіліся знакамітыя пісьменнікі - Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка, Адам Русак, Алесь Адамович. Месца прасякнута творчасцю і культурай, - сказаў Аляксандр Турчын.

Выставы беларускіх майстроў народнай творчасці ў Капылі "Рамесніцкі гасцінец". Удзельнічаюць і прадстаўнікі Клеччыны.

У горадзе ў гэтыя хвіліны праходзіць фестываль кнігі і прэсы: працуюць тэматычныя экспазіцыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах.

Можна ўбачыць выставы гістарычнай кнігі "Памяць" і кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі "Традыцыі і сучаснасць". Дзяцей і падлеткаў запрасіла выстава "Разам з кнігай мы расцём", на якой пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы і гульні. Чакаюцца паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтограф-сесіі.

Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта
з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІІ Дню беларускага пісьменства. Фото - kopyl.by.

XXVIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга сёння прыбыла ў Капыльскі раён. Фота - kopyl.by.

Падчас выставы "Разам з кнігай мы расцём".

Вялікім падарункам стане дэманстрацыя абраду "Цары", уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе.

У Дзень беларускага пісьменства праходзіць абласны фестываль “Капыльскія пацехі”, які сабраў артыстаў гульні і гумару Міншчыны і іншых рэгіёнаў краіны. Фота - kopyl.by.

Капылян і гасцей частуюць беларускімі стравамі з Радзівілаўскай кухні.

На працягу дня ўдзельнікаў чакаюць арганізатары квэст-гульні "Капыльскі рог".

Тэматычная пляцоўка "Паштовы павільён". Запланаваны праект ў фармаце пасткросінгу "Паштоўка.БЕЛ" (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП "Белпошта". Фота - kopyl.by.

У "Літаратурным кафэ" праходзіць літаратурны батл, а таксама вызначаюць пераможцаў конкурсу эпіграм, бурымэ і літаратурных віктарын. На пляцоўцы "Літаратурны зэдлік" кожны жадаючы можа прачытаць верш ці ўрывак з прозы. На сцэнічнай пляцоўцы "Роднае слова, родныя песні" - выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці и майстар-класы па побытавых танцах.

ART-квартал ”Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына прыцягвае аматараў спектакляў лялечных тэатраў "Батлейка". А праект "З гульнёй праз стагоддзі" дазваляе перанесціся ў мінулае і паўдзельнічаць у беларускіх народных гульнях.

Прыцягвае ўвагу тэматычная пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Дзіцячай аўдыторыі прапануюць квэст-гульні, інтэрактыўныя экспазіцыі літаратуры.

У спартыўнай праграме - спаборніцтвы па міні-футболу, кулявой стральбе і дартсу, турнір па стрыт-болу, фестываль маладзёжных каманд па варкаўту, паказальныя выступленні спартсменаў-навучэнцаў Капыльскай СДЮШАР.

Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства правялі на галоўнай сцэне свята на плошчы Леніна.

Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка перадаў віншаванні з Днём беларускай пісьменнасці ад Прэзідэнта. Свае словы ўдзельнікам свята адрасала Наталля Качанава: "Міру на нашай зямлі і еднасці народу".

На сувязь з Капылём з арбіты выйшаў беларускі касманаўт Алег Навіцкі. Ён пажадаў, каб наша мова была жывой заўжды.

Губернатар Аляксандр Турчын пажадаў, каб "словы "Капыль вітае", што напісаны на ўездзе ў горад, сталі брэндам".

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніамін падкрэсліў, што "святло кнігі злучыла людзей і дазволіла стаць нашаму народу адной з самых адукаваных нацый".

Фото - sb.by.

Урывак свята "Багач" у выкананні актораў Купалаўскага тэатру.

Міністр інфармацыі Уладзімір Перцаў і старшыня Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец праводзяць цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Уладальнікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі - Кацярына Стройлава, Валянціна Паліканіна, Аляксандр Радзькоў, Аляксандр Карлюкевіч, Віктар Праўдзін, Віктар Шніп.

Стала вядома, што Дзень беларусскага пісьменства-2022 пройдзе на Гомельшчыне - у Добрушы.

ДНП.

Фота Святланы Орпель.  

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *