Святкаванне Дня Перамогі ў Заастравеччы

 

Святкаванне Дня Перамогі ў Заастравеччы па добрай традыцыі пачалося з акцыі "Беларусь памятае". Больш як дваццаць жыхароў аграгарадка з пачуццём годнасці выйшлі з партрэтамі сваіх родных - тых, хто не шкадаваў свайго жыцця дзеля міру, свабоды і незалежнасці сучаснай Беларусі.

Да ўрачыстай калоны з эмблемамі і сцягамі далучыліся працоўныя калектывы ўсіх арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Заастравецкага сельсавета. На стылізаваным аўтамабілі пачэснае месца было прадстаўлена малалетняму вязню Марчыку Іосіфу Іосіфавічу.


Шэсце пачалося ад тэрыторыі ПМС і прайшло па галоўнай вуліцы аграгарадка да брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг рэквіем памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


З віншавальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня сельвыканкама Садкоўскі Віктар Мікалаевіч, які адзначыў, наколькі важна для кожнага беларуса берагчы памяць пра загінуўшых воінаў і рабіць усё магчымае, каб гэтыя жудасныя падзеі нашай гісторыі больш ніколі не паўтарыліся.


Пасля ўрачыстага мерапрыемства заастравячан чакаў святочны канцэрт калектываў аматарскай творчасці сельскага клуба.

ДНП.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *