Абласное свята «Слуцкія паясы» збярэ майстроў-умельцаў з усёй Беларусі

 Каля 500 майстроў-умельцаў у звыш 20 накірунках народнай творчасці (салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш.) з розных куточкаў Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь 7 верасня возьмуць удзел у свяце "Слуцкія паясы".  

Фото irina-alex.net.

Праграма свята:
11.00 – 12.00
– Урачыстае адкрыццё абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы»;
– Унагароджванне пераможцаў інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці».
11.00 – 18.00
– Выстава майстроў традыцыйных промыслаў і рамёстваў Міншчыны па відах творчасці «Рамесная слабада».
11.00 – 18.00
– Выстава работ пераможцаў абласнога інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці».
12.00 –13.00
– Дэфіле вясельных строяў.
12.00 – 15.30
– Свята-конкурс «Беларуская лялька».
13.00 – 15.00
– Канцэртная праграма «Песняй вітаем край родны». Выступленне калектываў Случчыны.
15.00 – 16.00
– Канцэртная праграма:
♪ народны ансамбль народнай песні «Спадчына» ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры»;
♪ народны ансамбль народнай песні «Таліца» ДУК «Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку»;
♪ народны мужчынскі ансабль «Неруш» ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры».
16.00 – 17.00
– Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу «Беларуская лялька». Уручэнне пояса Мінскай вобласці Слуцкаму раёну.
17.00–18.00
– Выступленне арт-гурта «Беларусы».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *