Сейчас загружается

Кожная пятніца — роднае сваё! Праект па папулярызацыі айчыннай прадукцыі запусцілі ў Беларусі

Гэта больш, чым проста ідэя — гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру. Дзяліцеся сваімі пятнічнымі адкрыццямі з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго і далучайцеся да акцыі! Ствары сваю ўласную пятніцу, бо маленькія дзеянні — вялікая сіла!

У акцыі можа прыняць удзел абсалютна кожны: гандлёвыя аб’екты, індывідуальныя прадпрымальнікі, суб’екты, якія аказваюць паслугі насельніцтву, і самі пакупнікі.

У пятніцу можна купіць беларускі тавар, апрануць беларускае адзенне, паслухаць беларускую музыку і расказаць пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках, выкарыстоўваючы хэштэгі #ДеньРодногоСвоего або #ДзеньРоднагаСвайго.

Для таго, каб далучыцца, юрыдычным асобам і ІП трэба зайсці на сайт Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, пад банарам «Кожная пятніца — роднае, сваё » запоўніць форму.

Асаблівасць гэтай акцыі ў тым, што тут няма ніякіх абмежаванняў і рамак. Кожны суб’ект сам прымае рашэнне, як ён прыме ўдзел у акцыі.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили