Паважаныя ветэраны рэдакцыі, нашы няштатныя калегі па пяру, члены літаратурнага аб’яднання “Голас” і тыя, хто толькі спрабуе сябе ў журналістыцы, шаноўныя падпісчыкі і шматлікія чытачы, супрацоўнікі пошты!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём друку!
Найперш выказваем шчырыя словы павагі і прызнання нашым ветэранам, якія на працягу многіх гадоў плённа працавалі ў раённай газеце. Сардэчна дзякуем і сваім няштатным аўтарам, якіх ва ўсе часы ў нас таксама было шмат.
Мы, сучаснае пакаленне раённых журналістаў, імкнёмся зберагчы і прымножыць наяўныя традыцыі і назапашаны вопыт. Сёння наша мэта – займець сваё кола ўдзячных чытачоў. А ў сучасных рэаліях – яшчэ і мець у сеціве не толькі падабайкі, але і каменты. Зваротная сувязь – яна вельмі патрэбная і важная.
Жадаем усім, хто з намі супрацоўнічаў і працуе ў сучаснай медыяпрасторы, нязменнага творчага натхнення, станоўчых інфармацыйных падстаў, новых яркіх вобразаў і сюжэтаў. А таксама ажыццяўлення творчых задум, удзячных чытачоў, і каб праца на ніве слова заўсёды была напоўнена толькі добрымі падзеямі. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, падтрымкі і разумення блізкіх – кожнаму з вас. Са святам!
Калектыў ДУ “Рэдакцыя газеты “Да новых перамог”.
Отправить комментарий