«Раёнка па-ранейшаму трымае руку на пульсе». Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў «Да новых перамог» з 80-годдзем

 

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі раёнкі з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання:

«На працягу ўсяго гэтага часу выданне «Да новых перамог» нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай важнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці Клецкага раёна.

Прыемна, што раёнка па-ранейшаму трымае руку на пульсе і імкнецца словам і справай адказваць на ўсе суровыя выклікі сучаснасці.

Жадаю ўсім, дзякуючы каму ствараецца газета, далейшых поспехаў і вострага пяра, любові і адданасці чытачоў, і – да новых перамог!»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *