Неабходна прыняць нацыянальную праграму развіцця і падтрымкі кнігі

Міністэрства культуры Беларусі зацікаўлена, каб вынікам Года кнігі было прыняцце нацыянальнай праграмы развіцця і падтрымкі чытання. Неабходна разумець, што праблема падтрымкі кнігі, чытання не мае эпізадычны характар. Гэта праблема хвалюе сёння грамадства, і ёй трэба займацца на сістэмнай аснове. У рабоце па падтрымцы кнігі неабходна выкарыстоўваць розныя формы. Моладзь цяпер глядзіць больш на Інтэрнэт, на электронныя носьбіты, таму трэба думаць аб выпуску кніг на электронных носьбітах, на даступнасць кнігі ў Інтэрнэце, аб магчымасці слухаць яе ў машыне або аб магчымасці мець яе на дысках.
Усе гэтыя новыя тэхналогіі запатрабаваныя сёння і іх трэба развіваць. Напрыклад, у Расіі, ЗША, Францыі, Швецыі ўжо некалькі гадоў таму былі прыняты свае нацыянальныя праграмы падтрымкі і развіцця чытання. Таму вельмі важна, каб і ў Беларусі з’явілася такая праграма, якая сістэмна вызначыла б напрамкі развіцця чытання, кнігавыдання і кнігі ў цэлым.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *