Кляччане адзначаны ўзнагародамі выставы-конкурсу да юбілею Купалы і Коласа

 

Падведзены вынікі абласного этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу "Пад небам сінім", прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння паэтаў Беларусі  Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сярод узнагароджаных былі і навучэнцы Клецкага раёна.

Першае месца ў намінацыі "Ілюстрацыя" (10-13 гадоў) заняла Аляксандра Валашчук з ДУДА "Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці". У гэтай намінацыі ўвесь п'едэстал занялі прадстаўнікі Клеччыны - другое месца ў Соф'і Буката (ДУДА "Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці"), трэцяе - у Анастасіі Аляксейчык (ДУДА "Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці").

Намінацыя "Кніжная вокладка" (10-13 гадоў) стала паспяховай для Цімафея Белаша з ДУДА "Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці", які стаў трэцім.

У намінацыі "Буктрэйлер" (14-18 гадоў) за другое месца ўзнагародзілі Ангеліну Канстанцюк з гімназіі горада Клецка, а за трэцяе - Ягора Папко з Азярэчанскай СШ.

Арсеній Калько з Клецкай СШ №3 у намінацыі "Анімацыя" (14-18 гадоў) фінішаваў трэцім.

ДНП па інфармацыі kletsk-asveta.gov.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *