Святлана Гарбуз, бібліятэкар: «Фестываль у Маладзечна даў магчымасць пазнаёміцца з горадам і выставамі калег»

Святлана Гарбуз, супрацоўніца Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі:

- Ужо не першы раз атрымоўваецца пабываць на Нацыянальным фестывалі ў Маладзечна. Сёлетні даў большую магчымасць яшчэ лепш пазнаёміцца з горадам.

Атрымала асалоду ад няспешных прагулак па маладечанскаму Брадвею( вуліцы Сяргея Прытыцкага), выстаў работ народнай творчасці Клецкага раёна ( Т. Есіс, А. Жукоўскай, С. Клубовіч, Г. Дзейка, І. Крыцкай, І. Рудко), а таксама ўразіла выстава Смалявіцкага і Мядзельскага раёнаў.

Святлана Гарбуз (у першым радзе ў цэнтры) разам з удзельнікамі фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Запамінальнай стала і банэрная выстава музея гісторыі Клеччыны " Клецкая бітва 1506 г.

З задавальненнем слухалі Н. Тамэлу, М. Скорыкава, А. Дзяржавец, Т. Глазунову. А ўражанні ўзмацняў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. Хацелася б і ў наступным годзе здзейсніць такое ж цудоўнае падарожжа.

ДНП.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *