Дэвіз выратавальнікаў у гэтыя дні — “Апавяшчальнік – у кожны дом”  .

 

Якая цана ў нашага жыцця, здароўя, дабрабыту? Мала хто можа адказаць на такое пытанне, бо усё гэта нельга купіць ні на адным базары, ні ў адным магазіне. Аднак, упэўнена можна сказаць, што ёсць зусім танныя рэчы, якія могуць зрабіць наша жыццё на парадак больш бяспечным. Напрыклад, аўтаномны пажарны апавяшчальнік – прыбор, які адзіны ў сваім родзе здольны выявіць задымленне і своечасова апавясціць людзей аб пачатку пажару.

Усе, хто клапоціцца аб сваёй бяспецы, ужо даўно ўстанавілі АПА ў сваіх дамах. Але нажаль ёсць і такая катэгорыя грамадзян, якія недаацэньваюцькарысць гэтага прыбора, нягледзячы на ягоневялікі кошт. Менавіта такую катэгорыю наведалі клецкія выратавальнікі ў гэту нядзелю ў рамках акцыі МНС “Апавяшчальнік у кожны дом”.

Яны правялі рэйд па жылых домаўладаннях грамадзян, пражываючыхна тэрыторыі Сіняўскага і Кухчыцкага сельсаветаў,якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Выратавальнікі гутарылі з домаўладальнікамі, давалі парады і рэкамендацыі па прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан.

Асаблівуюўвагуспецыялісты МНС звярталі на наяўнасць пжарных апавяшчальнікаў і іх спраўнасць. А пасля праводзілі гутаркі аб недапушчэнні курэння ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане. Таксама правяралі стан пячнога атаплення: ці ёсць расколіны ў коміне і муры печы, ці правільна ўладкованы комін, ці маецца перад топкаюбляшаны ліст, ці выконваюцца правілы эксплуатацыі печак.

Рэйд паказаў, што не надаюць належнай увагі сваёй бяспецы менавіта грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем. У большасці з іхмелісягрубыяпарушэнніправілаўпажарнайбяспекі. Домаўладанні больш свядомых грамадзян  значна адрозніваліся ў плане забеспячэння ў іхбяспечныхумоўпражывання.

Але амалькожны, каго ў гэтыдзень наведала рэйдаваягрупа, атрымаўвуснаепапярэджанне і канкрэтнытэрмін на ўстараненненаяўныхпарушэнняў.Укожным домаўладанні, дзе было неабхдна, работнікі Клецкага РАНС устанавілі АПА і далі рэкамендацыі па іх абслугоўванню.

Клецкі РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *