Клецкі РЦК запрашае на майстар-клас па выцінанцы

 

26 снежня 2020 а 16.00-ай гадзіне Клецкі раённы цэнтр культуры запрашае ўсіх жадаючых на майстар-клас па выцінанцы “Клецкі павучок ад бабы Ганны Баршчэўскай”.

Арганізатары прапануюць вам пазнаёміцца з мясцовымі ўзорамі выцінанак і матэрыяламі з этнаграфічных экспедыцый на Клеччыне, навучыцца рэзаць і збіраць “павучка” з паперы.

Пры сабе мець нажніцы, добры настрой і сродкі асабістай гігіены.

Майстар-клас праводзіць член Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь Пілецкая Вольга Аляксандраўна.

Уваход вольны, колькасць месцаў абмежавана, запіс па тэлефоне +375295687945  і 56-2-61, 62-6-99

Прапанаваная праграмма майстар-класа ў 2019 годзе рэалізавалася на рэспубліканскім ўзроўні ў Маладзечна на семінары “Шчодры вечар”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *