Клецкія выратавальнікі ў гасцях у выхаванцаў Шчэпіцкага дзіцячага сада

Бяспека дзяцей – галоўная задача дарослых. Важна, каб дзеці ведалі і выконвалі правілы бяспечных паводзін, былі заўсёды ўважлівыя і асцярожныя. Адзінай мэтай аб’яднаны бацькі, выхавальнікі дзіцячых садоў і настаўнікі, а таксама работнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый. Усе разам праводзяць асветную працу па бяспецы жыццядзейнасці сярод дзяцей. Арганізоўваючы для падрастаючага пакалення разнастайныя мерапрыемствы, дарослыя прапагандуюць бяспеку з дапамогай розных формаў і метадаў. Адна з іх –наведванне пажарнымі-выратавальнікамі дзіцячых садоў. У жніўні іх сустракаў Шчэпіцкі.

На пытанне “Кім ты станеш у будучым?” пяцігадовы Слава Дарафей адказвае: “Пажарным”. Хлопчыка заоохвоцілі супрацоўнікі МНС, якія наведаліся ў Шчэпіцкі дзіцячы сад у рамках тыдня бяспекі ў дашкольнай установе. Пажарныя нагадалі дзецям про неабходнасць захавання правілаў бяспечных паводзін дома і на вуліцы. Інспектар прапаганды захапіла рабят у свет ведаў па бяспецы: гутарка, гульні, віктарыны дапамаглі дзецям ўспомніць важныя правілы паводзін, даведацца шмат новага і цікавага.

А самі пажарныя-выратавальнікі папоўнілі запас дзіцячых ведаў увачавідкі: паказалі пажарную тэхніку і абсталяванне, якое прымяняецца для ліквідацыі пажараў, прадэманстравалі тэхніку ў дзеянні, а таксама далі дзецям адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі. Слава Дарафей адзін з першых прымерыў форму пажарнага, і разам з супрацоўнікам МНС паспрабаваў разрэзаць жалезную трубку шчыпцамі.

Адзеў каску пажарнага і Ілля Рамашэўскі. Хлопчык не па чутках ведае, што такое пажар. Вясной Ілля разам з малодшым братам учынілі ў кватэры бяду. Прычынай стала дзіцячае свавольства. Братоў, а таксама іх сятру Аляксандру атрымалася своечасова вызваліць, пажар патушыць. Пацярпеў толькі дзіцячы пакой, адзенне і рэчы. Асабліва шчаміла сэрдца ад размоў Аляксандры. Дзяўчынка рассказвала, што ўсе яе летнія сукенкі, у тым ліку белая, пышная, у якой яна збіралася пайсці на свой выпускны ў дзіцячым саду, згарэла. Усё ж галоўнае, што удалося выратаваць дзіцячыя жыцці.

Жахліва, да чаго могуць давесці дзіцячыя свавольствы. У памяці гучныя вулічныя білборды «Дзеці не шукаюць небяспеку. Яны просто гуляюць”. Запалка – дракон, які дыхае агнём, разетка у дзіцячай фантазіі можа пераўтварыцца ў нос парасяці, а капейка – у цукерку. У нашых сілах прывіць дзецям элементарныя правілы паводзін, рассказаць аб наступствах небяспекі, навучыць іх гуляць у бяспечныя гульні. Толькі у сілах дарослых зрабіць, каб у руках дзяцей былі лялькі і машыны, а не запалкі.

У праграме нашай дашкольнай установы заўсёды прадугледжваліся заняткі па бяспецы. Праводзяцца кансультацыі і сходы для бацькоў, заняткі, гутаркі, віктарыны для выхаванцаў, арганізаваны куток бяспекі. Пасля вясновага пажару з удзелам дзяцей з нашага дзіцячага сада бяспецы – асобая увага. Праведены бацькоўскі сход, на якім выступілі супрацоўнікі МНС і медыцынскіработнік, наведаны шматдзетныя сем’і, праведены тыдзень бяспекі. “Адзін у поле не воін” - гэта і пра выхаванне падрастаючага пакалення. Толькі цеснае супрацоўніцтва дзіцячага сада з бацькамі і пажарнымі дае плённы вынік.

Дзеці і пажарныя-выратавальнікі дамовіліся сустрэцца ў сценах пажарнай часці. Супрацоўнікі Клецкага адзелу МНС абяцалі правесці экскусію для рабят і бліжэй пазнаёміць са спецыяльнай тэхнікай. Дзеці сустрэчы чакаюць, а пакуль іх грэюць успаміны ад прыезду гасцей у дзіцячы сад і фотоздымкі з мерапрыемства.

Кацярына Пальчык, выхавальнік Шчэпіцкага дзіцячага сада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *