Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 79,67%

Згодна з папярэднімі вынікамі галасавання дзеючага Кіраўніка дзяржавы падтрымалі 5 млн. 122 тыс. выбаршчыкаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча - 1,2%, Уладзіміра Някляева - 1,77%, Яраслава Раманчука - 1,97%, Віталя Рымашэўскага - 1,1%, Андрэя Саннікава - 2,56%, Мікалая Статкевіча - 1,04%, Віктара Цярэшчанку - 1,08%, Дзмітрыя Уса - 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66 % супраць 92,7 % ў 2006 годзе. Скаргаў па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступала. У Брэсцкай вобласці яўка склала 91,2%, у Віцебскай - 93,1%, Гомельскай - 92,9%, Гродзенскай - 90,7%, Магілёўскай - 93,2%, Мінскай вобласці - 90,8%, у горадзе Мінску - 93,6%. У датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 23,1% выбаршчыкаў, або 1 млн. 629,2 тыс. чалавек.

Акцыя апазіцыі не можа паўплываць на ацэнку выбараў

Несанкцыянаваная акцыя апазіцыі, якая прайшла ў Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, не можа паўплываць на ацэнку вынікаў выбараў міжнароднымі наглядальнікамі. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына: "Міжнародныя наглядальнікі абавязаны ацэньваць выбары, а не тое, што адбывалася пасля іх. Гэта не можа паўплываць на іх ацэнку". У сваю чаргу сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік, які у час акцыі знаходзіўся ў будынку ЦВК разам з іншымі су­працоўнікамі, адзначыў: "Было няўтульна, калі ў твой дом ломяцца раз'юшаныя малойчыкі. У час штурму ніхто ў будынку не пацярпеў. Аднак моцна пашкоджаны сам будынак, выбіты вокны і дзверы. Акрамя таго, была адключана электраэнергія, з-за чаго працяглы час работнікам ЦВК давялося аднаўляць на камп'ютэрах страчаную інфармацыю, якая паступала з рэгіёнаў".

Затрыманы арганізатары бясчынстваў у Мінску. Ім інкрымінуюцца дзеянні, прадугледжаныя 293-м артыкулам Крымінальнага кодэкса "Арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх". Як адзначыў у эфіры тэлеканала АНТ Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, натоўп разбураў і ламаў усё на сваім шляху, аказваючы су­праціўленне законным прадстаўнікам улады. МУС падазрае ў арганізацыі беспарадкаў канкрэтных людзей. Акрамя таго, беспарадкі пачаліся не на Кастрычніцкай плошчы або плошчы Незалежнасці, а яшчэ ў 19.00 у раёне Нямігі, дзе адзін з кандыдатаў пачаў падрыхтоўку да таго, што адбылося.

БелТА.

Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 79,67%: 1 комментарий

  • 23.12.2010 в 6:15 пп
    Permalink

    Я рад что Беларусь осталась в настоящих руках!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *