Больш за тысячу міжнародных наглядальнікаў акрэдытаваны на выбары ў Беларусі

Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў 1015 міжнародных наглядальнікаў для работы ў час прэзідэнцкіх выбараў. Праводзіць маніторынг за ходам правядзення прэзідэнцкіх выбараў маюць намер 406 прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ, 261 – СНД, 6 – Пастаяннага камітэта СНД. Для ўдзелу ў назіранні акрэдытаваны таксама парламентарыі іншых краін (82 прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, 45 – Міжпарламенцкай асамблеі СНД, 10 – Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і 48 – ад парламентаў замежных краін). Праводзіць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі збіраюцца 24 прадстаўнікі замежных Цэнтрвыбаркамаў, 50 наглядальнікаў ад дыпламатычных і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Акрамя таго, сачыць за ходам галасавання маюць намер 83 незалежныя наглядальнікі. Як правіла, гэта вядомыя замежныя палітыкі, якія працуюць не з місіямі і даюць асабістую, незалежную ацэнку выбарам.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *