… Каб сябе паказаць і на другіх паглядзець

З 2 па 22 верасня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры «Зубраня» праходзіць грамадзянска-патрыятычная змена «За гонар Айчыны», якая арганізуецца з 2007 года па ініцыятыве дэпутатаў Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Больш за 350 вучняў з дзвюх краін-сябровак сабраліся на маляўнічым беразе Нарачы, каб стаць бліжэй адзін да аднаго, пасябраваць, абмяняцца ўражаннямі, падзяліцца ўменнямі і проста адпачыць. Дэманструюць свае здольнасці перад новымі сябрамі і клецкія рабяты: члены клуба «Тушылка», група падтрымкі і ўдзельніца конкурсу «Бяспечнае кола».

За час адпачынку і вучобы ў лагеры рабяты прымуць удзел у шматлікіх мерапрыемствах. Сярод самых цікавых – ваенна-спартыўная гульня «Ураган», конкурс страявой песні «Статны і стройны – павагі дастойны», конкурс віншавальных плакатаў «Славянскае брацтва» і інсцэніраванне патрыятычнай песні.

Сёлета змена праходзіць у год 65-годдзя Вялікай Перамогі, які з’яўляецца знамянальным для Беларусі і Расіі. Таму ўдзел у ваенна-патрыятычных і спартыўных  гульнях, тэматычных вечарах, прысвечаных Саюзнай дзяржаве і 65-годдзю Перамогі, стане для школьнікаў чарговай яркай і запамінальнай старонкай жыцця, стымулам для развіцця такіх якасцей, як вернасць у сяброўстве, мужнасць, гонар, адвага, што непарыўна звязаны з высокім паняццем патрыёта і грамадзяніна сваёй Айчыны.                                                       

Святлана Орпель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *