Лагер – маленькае жыццё, або Чаму другая змена такая цёплая

лагерьЗдаецца, нядаўна адчыніў свае дзверы для другой змены дзіцячы аздараўленчы лагер “Нача”, у якім прыехалі адпачыць больш за 170 чалавек. А вось ужо яна і назыходзе. Мы ж успомнім, як усё пачыналася.

Лясное паветра, чароўны
спеў птушак, шум няў-
рымслівых сосен-сябровак сустракалі бацькоў і гасцей на мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю другой змены. Рэхам раздаюцца галасы рабят, якія з заміраннем чакаюць грандыёзнага і самага галоўнага свята лагера, сведкамі чаго сталі і мы. Распачаць цырымонію ад- крыцця даручылі самым старэйшым з тых, хто тут адпачывае. Пад гучны дэвіз першы атрад дэманстратыўна прамаршыраваў па залітай сонцам пляцоўцы. Пасля эстафету прынялі малодшыя. Затым старшы выхавацель К.С.Крыцук павіншавала прысутных з адкрыццём другой змены і прадставіла права падняць сцяг лагера выхавацелю 5 атрада “Зорачкі” І.Ю.Крэпчуку. Пасля гучных апладысментаў рабяты накіраваліся ў актавую залу, дзе ва ўсю гучала музыка, прадракаючы аб хуткім пачатку святочнай дзеі.
Дух трапятання, весялосці, прыўзнятага настрою панаваў тут. Дзеці з нецярпеннем чакалі канцэрта, каб не толькі падтрымаць сваіх новых сяброў, але і паказаць уласныя здольнасці і ўменні. Па зале пракацілася хваля акордаў, папярэджваючы прысутных аб пачатку і заклікаючы да цішыні.
Кожны атрад падрыхтаваў свой нумар. Спачатку выйшлі на сцэну актывісты першага – “Вышэйшая ліга” – з захапляльнай песняй “Прывітанне, нявеста”. Гледачы асыпалі выступаючых бурнымі апладысментамі і натхняльнымі крычалкамі. Падарыла шмат усмешак і добры настрой выканаўца песні знакамітай самабытнай групы “IOWA” “Усміхайся!” Паліна Груша.
На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці розных узростаў шчыра падтрымлівалі сяброў, раскрывалі свае таленты ў завадных танцах і такіх жа песнях. Прадэманстравалі ўласныя здольнасці, чым прыкметна “падагрэлі” публіку, важатыя.
У завяршэнне вядучыя канцэрта – старшы выхавацель К.С.Крыцук і педагог-арганізатар В.А.Гуляка – павіншавалі адпачываючых, пажадалі весела і захапляльна правесці час, запрасілі на праграму “Краіна цудаў” і святочную дыскатэку.
Наконт планаў, якія ажыц-
цяўляцца на працягу
змены, распавяла старшая важатая.
– На другую змену прыбыло 172 дзіцяці, што значна больш, чым планавалася. Яна заўсёды карыстаецца асаблівай папулярнасцю, таму што на працягу першага месяца дзейнічаюць школьныя лагеры дзённага знаходжання, а ў апошні месяц лета дзеці аддаюць перавагу адпачынку дома і падрыхтоўцы да новага вучэбнага года, – растлумачыла ліпеньскае ажыўленне лагера Кацярына Сяргееўна. – У нашай змене дзейнічае пяць атрадаў, у якія дзеці размеркаваны па розных узроставых катэгорыях. Плануецца правесці шэраг спартыўных, забаўляльных, аздараўленчых гульняў і канцэртаў. Лагер вядзе цеснае супрацоўніцтва з ДТСААФ, якое ўжо не першы год дапамагае ладзіць любімую дзецьмі “Зарніцу”, плануецца сустрэча з супрацоўнікамі РАНС і іншых служб. Крэатыўныя важатыя актыўна ўключаюцца ў жыццё сваіх атрадаў, арганізоўваюць конкурсы, развіваючыя гульні, святы. Прапанавалі правесці конкурс, у якім будуць удзельнічасць як выхавацелі, так і дзеці, пад назвай “Стар тынэйджар”. Спадзяёмся, усё атрымаецца.
Падзяліліся сваімі ўра-
жаннямі і тыя, для каго
гэта змена першая ў жыцці.
У.Фраймовіч, 5 атрад:
– Мне ўсё падабаецца. Тут весела, добра і клёва! Я ўжо знайшоў сабе сяброў, з якімі баўлю час за рознымі гульнямі. У мяне важатыя вельмі добрыя, ветлівыя і ў любой справе дапамагаюць. А больш за ўсё люблю... аладкі, якія гатуюць у нашай сталовай. Хачу яшчэ на наступны год сюды прыехаць.
Ю.В.Часнойць, важатая 4 атрада:
– Я прыехала працаваць у якасці выхавацеля першы раз. Адчуваю змешанныя пачуцці: адначасова адказнасць за дзяцей, хваляванне за іх здароўе і пазітыў ад самой атмасферы лагера, прыўзняты настрой. Спачатку, вядома, цяжкавата, таму што ў мяне аж 39 выхаванцаў, сабраць усіх проста немагчыма, тым больш, іх узрост вельмі актыўны – 9-10 гадоў. Для згуртаванасці рабят прыдумваем розныя гульні. У першы дзень знаходжання іх у лагеры правялі забаўку “Назавіцеся”, з дапамогай якой і дарослыя, і дзеці паміж сабой пазнаёміліся, распавялі пра сябе і свае захапленні. Нядаўна наш атрад перамог у спаборніцтвах па дартсу “Сябры Робін Гуда”, дзякуючы чаму атрымалі першую зорачку – сімвал другой змены. Спадзяюся, што і далей мне ўсё будзе падабацца, я назапашу мноства эмоцый, уражанняў, запамінальных момантаў. І ўжо цяпер мару прыехаць сюды ў наступным годзе.
Мы завіталі ў госці ў самы “маленькі” атрад, дзе нас сустрэлі некалькі чароўных дзяўчынак, якія выказалі свае думкі і падзяліліся сваімі фантазіямі.
К.Пілецкая, А.Гайдукевіч, К.Шкіндзірова, 5 атрад:
– Мы ўжо некалькі разоў адпачываем у гэтым лагеры. Прыязджаем адразу на дзве апошнія змены, дзе знаёмімся, знаходзім новых сяброў, адпачываем, спяваем, займаемся любімымі справамі. Без сумнення, і ў наступным годзе абавязкова яшчэ раз прыедзем сюды. Самы любімы важаты ў нас – Іван Юр’явіч. Добры, спагадлівы, заўсёды дапаможа і падыме настрой. Болей за ўсё падабаецца ўдзельнічаць у конкурсах і займаць прызавыя месцы. Хацелася б дабавіць яшчэ атракцыёнаў, арэляў, можна і невялічкі аквапарк. Жадаем усім важатым добрага настрою, каб ніколі не сумавалі, заўсёды ўсміхаліся, а лагеру – больш сяброў.
Сваімі ўражаннямі падзя-
ліліся і “старажылы”
ДАЛ “Нача”.
К.Груша, 1 атрад:
– Я не першы год прыязджаю ў гэты лагер. Заўсёды атрымліваю зарад пазітыўных эмоцый, незабыўных і класных уражанняў. Тут весела кожны дзень, сумаваць не даводзіцца ні хвілінкі: пастаянна праводзяцца якія-небудь спаборніцтвы альбо цікавыя міжатрадныя гульні. Падабаецца рыхтавацца да шматлікіх канцэртных выступленняў. Наш атрад ужо паспеў заняць першае месца ў творчым марафоне “Хвіліна славы”.
Важатыя – выдатныя, заўсёды падтрымліваюць і падбадзёрваюць. Разам з імі хадзілі на возера альбо на любімае месца ўсіх адпачываючых – невялічкі вадаспад. Дарэчы, на Купалле былі з сяброўкамі на вадаёме, гадалі на нарачонага. Кідалі свае вяночкі ў бурлівую ваду, і цяпер будзем толькі здагадвацца, хто іх злавіў... Больш за ўсё ў лагеры мне падабаюцца дыскатэкі, але хацелася б іх крышачку падоўжыць. Дарэчы, нам смачна і сытна гатуюць. Асабліва люблю запяканкі і салаты з агародніны.
Выбрала другую змену, таму што яна самая цёплая, вясёлая, захапляльная. Раю ўсім сваім сябрам прыязджаць сюды.
А.А.Іржэўская, важатая 2 атрада:
– Працую ў ДАЛ “Нача” ўжо другі год. У мінулым – выхоўвала дзяцей у перыяд трэцяй змены. Атрымала яркія эмоцыі, запамінальныя моманты, уражанні, завяла шмат новых знаёмстваў, папрактыкавалася працаваць з дзецьмі. Спадзяюся, што і гэтая змена будзе такой жа насычанай, актыўнай і энергічнай.
У маім атрадзе адпачываюць 33 чалавекі, корпус цалкам запоўнены. Кожны вечар у нас праводзіцца рефлексія, дзе мы, важатыя, разам з дзецьмі запальваем свечку, садзімся ў круг, падводзім вынікі і абмяркоўваем планы на заўтра. На базе лагера працуе гурток малявання, у атрадзе таксама арганізаваны падобны. Дзеці з энтузіязмам ладкуюць сценгазеты, дапамагаюць адзін другому, падтрымліваюць. Кожны дзень мы рыхтуемся да чарговага мерапрыемства. Рабяты сабраліся крэатыўныя і актыўныя: самастойна прыдумваюць канцэртныя нумары, ладзяць касцюмы для выступленняў, пры гэтым заўсёды знаходзяцца ў добрым настроі. Бываюць, вядома, і маленькія канфлікты, якія заўжды спрабуем вырашыць мірным шляхам праз гутарку альбо мерапрыемства, накіраванае згуртаваць і з’яднаць дзіцячы калектыў. Жадаю сваім выхаванцам творчых задум, прыемна правесці час і адкрыць для сябе шмат новага. Праца з дзецьмі – самая выдатная на свеце.

 

Алеся Скрунда.
АлеАлеся Скрунда.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *