Кляччане святкавалі Купалле

 

Кляччан і гасцей горада вечарам 6 ліпеня артысты РЦК запрасілі ў гарадскі парк на народнае свята пад назваю "Купальскі сон".

У амфітэатры было людна, бо сюжэт купальскіх святочных дзеяў з году ў год не паўтараецца. Сёлета галоўнымі героямі  былі дзяўчына Таццяна (Таццяна Гаршкова), якая ў пошуках кахання трапіла ва ўладу злога гаспадара сноў Кашмара (Андрэй Тупальскі) і яго добрага брата Дромы (тэкст за кадрам чытаў Алег Матусевіч).

У спрэчкі і валтузню былі ўцягнуты іншыя казачныя героі (Кот – Віктар Новік), артысты заезжыя (Ірына Мінец) і "замежныя" (Шэйх – Сяргей Дучынскі), і іншыя.

Падзеі развіваліся дынамічна і цікава, і пасля кожных "высвятленняў адносін", у працэсе якіх злы ўладар сноў вымагаў папараць-кветку ад дзяўчыны, гучалі песні ў выкананні мясцовых спевакоў, як ужо названых, так і Марыі Бандарык, Веры Сіняковай, Васіля Паліводы, Аляксея Майсейчыка, Алега Матусевіча, Таццяны Папок, вакальных гуртоў "Кантабиле" і "Жемчужина", народнага калектыва "Бацькаўшчына" і танцавальнага "Ювента" і іншых.

Вечар 6-га ліпеня для беларусаў асаблівы. Традыцыя адзначаць яго менавіта гуртам і весела, аб'ядноўвае людзей.

У хвіліны адпачынку чалавек здольны прыкмячаць прыгожае і добрае, дарыць хвіліны радасці блізкім і тым, хто знаходзіцца побач.

Валянціна СЯНКЕВІЧ.

Фота Іны ФЕДАРЧУК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *