Пабывайце ў кніжным царстве!

Як заўсёды, у самым пачатку веснавых школьных канікул у дзіцячай бібліятэцы Клецкай ЦБС адкрыўся традыцыйны тыдзень кнігі. Сёлета ён прадугледжвае шматлікія віктарыны і конкурсы для маленькіх і юных чытачоў. У прыватнасці, 26 сакавіка падчас першай з запланаваных праграм – “Пабывайце ў кніжным царстве” – супрацоўнікі бібліятэкі ўшанавалі лепшых сваіх наведвальнікаў, уручылі ім каштоўныя падарункі.

Увогуле, школьнікі ўжо змаглі пабываць на выставе “Любімыя кнігі любімых пісьменнікаў”, літаратурна-гульнёвай праграме “Казачная геаграфія”. Наперадзе іх чакаюць урок мужнасці “Вайна, мы кажам табе: Не!”, казачна-літаратурны рынг “У краіне герояў Андэрсана”, дзень інфармацыі “Подзвіг вялікі і вечны”.
Дарэчы, як адзначыла загадчык дзіцячай бібліятэкі Т.У.Касцюк, падобныя мерапрыемствы адбываюцца і ў вясковых бібліятэках, дзе таксама цэняць маленькага чытача.

Яўген Кішко.
Фота Яўгеніі Семянчук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *