Сейчас загружается

Выратавальнікі вучаць кляччан правілам бяспекі

 

Прафлактычныя мерапрыемствы ў рамках акцыі “Бяспека ў кожны дом” праводзяцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Грамадзян вучаць правілам бяспекі, нагадваюць, як жыць так, каб у домаўладанні не здарыўся пажар.

У полі зроку выратавальнікаў і суб’ектаў прафілактыкі падчас першага этапу акцыі трапілі грамадзяне, якія былі запрошаны а пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. У іх склад уваходзяць МНС, міліцыя, мясцовыя ўлады, іншыя суб'екты прафілактыкі. Яны праводзяць маштабную мэтанакіраваную працу з асобным кантынгентам грамадзян, якія здзейснілі адміністратыўныя правапарушэнні. Часцей за ўсё – гэта асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, учыняюць скандалы, вядуць асацыяльны лад жыцця.

У рамках першага этапу акцыі МНС “Бяспека ў кожны дом!” ў Клецкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося паседжанне гарадскога савета, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі, у тым ліку інспектар МНС Вольга Іванейчык. Старшыня савета Вольга Бранавіцкая напачатку адзначыла асноўныя пытанні паседжання: абстаноўка з пажарамі ў жылым фондзе і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі горада і раёна, прафілактыка вогненны здарэнняў, разгляд правапарушэнняў і іншыя важныя тэмы.

Ввыступаючы перад прысутнымі, інспектар МНС нагадала асноўныя прычыны вогненных здарэнняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, неадрамантаваныя печы і неправільная іх эксплуатацыя, гульня дзяцей з агнём. Вольга Анатольеўна адзначыла: “Асноўны кантынгент загінуўшых на пажарах – гэта тыя людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць спіртнымі напоямі, кураць у хаце ці кватэры. Часцей за ўсё і з іншымі пытаннямі пажарнай бяспекі ў домаўладаннях такой катэгорыі не ўсё ў парадку. Каб захаваць сваё жыццё, неабходна назаўжды пазбавіцца ад смяротнай звычкі курыць ў ложку!”

Інспектар прапанавала для прагляду відэаролік “Ахвяры пагубнай звычкі”, уручыла прысутным буклеты акцыі, правяла неялікую віктарыну па бяспецы жыццядзейнасці, уручыла пераможцу аўтаномны пажарны апавяшчальнік, расказала пры гэтым, што менавіта такі маленькі прыбор можа выратаваць жыццё.

Пасля прафілактычнай размовы, прагляду відэафільма МНС, уручэння тэматычных буклетаў акцыі інспектар запрасіла прысутных на інтэрактыўныя пляцоўкі па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі, навучанню паводзінам на зімніх вадаёмах, у лесе, у жылых памяшканнях.

Клецкі РАНС.

Отправить комментарий