Здаўна лічыцца, што сённяшнім вечарам адзінокія знаходзяць сваю пару, а абласканыя лёсам – папараць- кветку. Паспытаць свайго шчасця ў вясёлай кампаніі артыстаў Клецкага РЦК усіх жыхароў горада гучна заклікае ў зону адпачынку на клецкім возеры мерапрыемства пад тэматычнай назвай «На Купала сонца грала ды на свята запрашала». Усіх, хто ўмее і любіць весяліцца, хто шануе народныя традыцыі, у 20.00 збярэ вакол вогнішча карагод сяброў, далучыцца да якога можа любы жадаючы.
«ДНП».
Фота Яўгеніі Семянчук.




Отправить комментарий