БРСМ прыме актыўны ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прыме актыўны ўдзел у маючай адбыцца выбарчай кампаніі 2010 года. БРСМ плануе актыўна ўдзельнічаць у працэсах грамадска-палітычнага жыцця краіны. «Мы не палітычная арганізацыя, але мы маем сваю грамадзянскую пазіцыю, якую заяўляем і адстойваем», - адзначыў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі. Ён падкрэсліў, што ў час перадвыбарнай кампаніі актывісты БРСМ будуць інфармаваць грамадскасць аб тым, што робіцца ў Беларусі ў сферы маладзёжнай палітыкі. Ігар Бузоўскі запэўніў, што актывісты БРСМ абавязкова прымуць удзел у выбарчай кампаніі на ўсіх этапах. «Мы як прадстаўнікі самай шматлікай маладзёжнай арганізацыі краіны будзем актыўна працаваць у выбарчых камісіях і ў якасці наглядальнікаў у час выбараў», – адзначыў ён. Акрамя гэтага, паводле яго слоў, актывісты арганізацыі будуць удзельнічаць у правядзенні экзіт-полаў у час выбараў. Як паказала практыка, такая работа запатрабавана, яна вы¬клікае цікавасць і ў членаў арганізацыі, і ў моладзі ў цэлым.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *