Сейчас загружается

Разбірацца ва ўнутраных справах – наша права

«Я настойваю, што прэзідэнцкія выбары ў нас былі заўсёды абсалютна дэма­кратычныя! Чаму? Таму што той расклад сіл, тыя працэнты пры галасаванні заўсёды адпавядалі раскладу сіл на нашай, беларускай палітычнай кухні, – заявіў у      інтэрв’ю журналістам польскіх СМІ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. – Таму нельга гаварыць, што яны ўчора былі недэмакратычныя або маладэмакратычныя, а цяпер больш дэмакратычныя».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што права разбірацца ва ўнутраных справах павінна быць пакінута за беларусамі. «Я хацеў бы, каб за намі пакінулі права разабрацца ў нашых унутраных справах, у тым ліку выбарах. У нас ёсць народ, у нас ёсць інстытуты ўлады. Так, мы, можа быць, крыху ў «дэма­кратыі» адстаём ад Польшчы. Можа, мы не такая магутная дзяржава, як Польшча, вы ўсё ж дзяржавай былі заўсёды. Можа быць. Але мы поўныя рашучасці быць дзяржавай цалкам плацежаздольнай і мець сітуацыю не горшую, чым у Польшчы", –  падкрэсліў Прэзідэнт. «Ведаеце, я вам скажу адкрыта, што прыязджаць у краіну і ставіць пытанне: «Вы ж правядзіце дэмакратычныя выбары»- гэта не зусім прыстойна. Ну, куды дзенешся, у рэшце рэшт, цярплю. Але я ніколі ў Польшчу не прыехаў бы і не сказаў гэтага, як бы вы там ні спрачаліся паміж сабой», – дадаў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка згадаў аб тым, як праходзіў этап збору подпісаў. «Калі б я вам мог расказаць усё, што мы зрабілі цяпер, калі галоўны этап быў – збор подпісаў, як паводзіла сябе ўлада... Калі б я вам усё мог расказаць, то вы сказалі б, што, сапраўды, гэта не проста дэма­кратыя, а Прэзідэнт за руку бярэ і вядзе іншых кандыдатаў на выбары", – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ўлада спакойна на ўсё глядзіць. «Хочаце збіраць подпісы – збірайце, дзе хочаце. Некаторыя проста з тэлефоннага даведніка перапісалі людзей. А адзін дадумаўся да таго, што ў нейкім раёне Віцебска, толькі ў адным раёне, сабраў каля 109 тыс. подпісаў, а там усё насельніцтва – 115 тыс.».

Беларусы лічаць палітычным пытаннем прызнанне або непрызнанне вынікаў выбараў

Большасць грамадзян Беларусі лічаць палітычным пытаннем прызнанне або непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў замежнымі краінамі, на іх пазіцыю не ўплываюць дзеянні беларускага боку. Такой думкі прытрымліваюцца 77,7% ўдзельнікаў рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў кастрычніку 2010 года Аналітычным цэнтрам EcooM, паведамілі ў цэнтры. 20,8% рэспандэнтаў спакойна ўспрымуць сітуацыю, калі міжнародныя наглядальнікі не прызнаюць выбары. Гэта рашэнне сапсуе настрой 0,1%  апытаных. Адмоўна да яго паставяцца 28,6% рэспандэнтаў, станоўча – 6%. Не змаглі выказаць свае адносіны да гэтай сітуацыі 4,3% ўдзельнікаў апытання, 38,5% не далі адказу. На думку 64,6 % грамадзян, вынікі маючых адбыцца выбараў не залежаць ад пазіцыі кіраўніцтва Расіі. 33,6% апытаных лічаць, што Еўрапейскі саюз прызнае выбары, 22,4% – што хутчэй прызнае. Процілеглай думкі прытрымліваюцца 11,5% ўдзельнікаў сацапытання («хутчэй не»), 8,1% («не»). Не змаглі адказаць на пытанне 19,2%  апытаных, не далі адказу 5,2 %.

БелТА.

Отправить комментарий