Напярэдадні Дня роднай мовы Мінская абласная арганізацыя Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» арганізоўвае фотаконкурс сэлфі «Мая беларуская кніга» і конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!»

Праекты пачынаюцца 12 лютага i завяршаюцца 18 лютага ў 12.00. Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя падарункі.
Умовы конкурсаў
Фотаконкурс сэлфі «Мая беларуская кніга»:
— да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове, размешчаныя ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» на сваёй старонцы са сваім меркаваннем, чаму неабходна прачытаць менавіта гэту кнігу. Да публікацыі абавязкова дабаўленне хэштэгаў #святамовы2021 #minskregion
Конкурс на лепшае чытанне вершаў на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!»:
— запішыце свой выступ на камеру, размясціце відэа верша на беларускай мове ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #святамовы2021 і чакайце вынікаў конкурса.
Не забывайце ў публікацыях ставіць хэштэгі — без іх прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.
Далучайцеся!




Отправить комментарий