Сейчас загружается

Злата Кіслач з Грыцэвіцкай сярэдняй школы – дыпламант I ступені абласнога этапу конкурсу юных экскурсаводаў

Вучаніца ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» Злата Кіслач стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў «Вандруем па родных ваколіцах» у намінацыі «Зямля маіх бацькоў» сярод удзельнікаў да 14 гадоў. Падрыхтавала Злату настаўнік гісторыі Іна Мікалаеўна Траян.

У творчым спаборніцтве ўдзельнічалі вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзвюх узроставых катэгорый: 1-4 класы і 5-11 класы.

Да выступлення дзеці рыхтаваліся сур’ёзна: вывучалі гісторыю, культуру і прыроду роднага краю, працавалі з архівамі і бібліятэчнымі крыніцамі, выбіралі тэму экскурсіі, складалі маршрут і рыхтавалі тэкст. Кожная работа ўключала відэаэкскурсію на мясцовасці або яе тэкставы варыянт.

Усяго на абласным узроўні змагаліся 32 пераможцы раённых этапаў, якія спаборнічалі ў дзвюх намінацыях – «Абсягі роднага горада» і «Зямля маіх бацькоў».

Віншуем кляччан з перамогай і жадаем упэўненага выступлення на рэспубліканскім этапе конкурсу!

Падрыхтавала Іна Федарчук па інфармацыі https://uomoik.gov.by/новости/p-101943.html
Фота з архіва Грыцэвіцкай сярэдняй школы.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили