Сейчас загружается

Выстава да Дня народнага адзінства праходзіць у Клецку

Адно з маладзейшых дзяржаўных свят адзначыць уся краіна на наступным тыдні. Пяты год запар 17 верасня святкуецца Дзень народнага адзінства, прымеркаваны да гадавіны пачатку вызваленчага паходу ў 1939 годзе Чырвонага войска ў Заходнюю Беларусь, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ ізноў уз’яднаўся. Адзінства мае вялікае значэнне для сучаснай Беларусі. Ён азначае згуртаванасць і згоду ўнутры грамадства, што з’яўляецца ключавым фактарам для дасягнення ўстойлівага развіцця і рашэння важных выклікаў. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: «На сваім тысячагадовым шляху да самавызначэння беларускі народ годна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці. Дата 17 верасня 1939 года – знак гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых міжволі, жыць адной сям’ёй ва ўласным доме».

З нагоды пяцігоддзя святкавання Дня народнага адзінства супрацоўнікі Музея гісторыі Клеччыны арганізавалі перасоўную выставу «Клеччына 1917-1939 г.г.», якая цяпер размяшчаецца ў фае раённага цэнтра культуры. Гісторыкі распавядаюць пра падзеі, адлюстраваныя на ёй, падзяляючы тэму на тры часткі.

— Першая ахоплівае 1917-1921 гады і расказвае пра тое, што адбывалася на Клеччыне да яе падзелу і ўваходу ў склад Рэчы Паспалітай. Другі раздзел – той час, калі мы пасля Рыжскай мірнай дамовы ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы – с 1921 по 1939 год. І апошні – гэта падзеі непасрэдна 1939 года, калі Беларусь уз’ядналася і наш раён стаў цэласным, пра тыя новаўтварэнні, што пачалі праходзіць пасля гэтай даты, — знаёміць з экспазіцыяй старэйшы навуковы супрацоўнік Вольга Яфрэмава.

У першыя ж гадзіны работы выставы, зуісм выпадкова яе наведала сям’я Таццяны Млявай. Жанчына родам з вёскі Загорнае, па якой якраз да 1939 года праходзіла мяжа, падзяляўшая Клецкі раён на дзве часткі.

— Я памятаю, калі наша бабуля расказвала, як жылося сялянам і сем’ям, калі яны не маглі мець зносін, калі людзі станавіліся ворагамі народа, бо хацелі пабываць у гасцях у родных, — дзеліцца думкамі маладая жанчына, трымаючы на руках маленькую дзяўчынку. Уступаючы ў зносіны з дарослымі смелая  светлавалосая прыгажуня адначасова па-нямецкі і рускі знаёміць нас са сваімі бацькамі:

— Meine mami, mein papi…

Убачыўшы наша здзіўленне і нечаканасць, Таццяна тлумачыць:

— Я родам з Беларусі, жыву з мужам і дачушкай у Германіі, але вельмі часта мы бываем на маёй Радзіме, наведваем бабулю. І усё тое, што расказвае экскурсавод мне вельмі блізка і цікава.

Пры чым, жанчына, уважліва праслухаўшы паведамленне, на нямецкай мове перадала яго мужу. Сама ж яна цудоўна размаўляе як па-руску, так і па-беларуску. Ці трэба казаць, што Таццяна сумуе па Беларусі, жывучы ў другой краіне?! Але яна шчасліва, бо ў любы зручны час без перашкод можа прыехаць дадому, сустрэцца з роднымі, сябрамі, бацькамі, свабодна размаўляць на адной з трох моў, якімі добра валодае, і  не атрымае асуджэнне з боку прахожых, бо беларусы моцная і спакойная нацыя, якая ведае цану роднаму краю і захоўвае памяць пра сваіх продкаў. Таму нават далёка ад дома Таццяна адчувае непарушную сувязь з Радзімай – у кожным слове на роднай мове, у кожнай думцы пра родных і знаёмых. А гэта і ёсць тое, што нас аб’ядноўвае.

Ірына ШАГ.
Фота Кацярыны МЯДЗВЕДЗЕВАЙ.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили