Скончыліся летнія канікулы, і для школьнікаў Клеччыны прагучаў першы званок, які адкрыў новы навучальны год. Разам з педагогамі да навучальнага працэсу далучыліся і супрацоўнікі Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Каб школьныя будні праходзілі не толькі цікава, але і бяспечна, ратавальнікі на пастаяннай аснове праводзяць урокі бяспекі ва ўсіх навучальных установах Клецкага раёна.
Падчас інтрактыўных заняткаў МНС нагадваюць дзецям ключавыя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Школьнікі паўтараюць нумары службаў ратавання 101 і 112. Інспектары падрабязна разбіраюць з вучнямі, як правільна дзейнічаць пры тэлефанаванні ў МНС: што менавіта трэба паведаміць дыспетчару, як хутка і без панікі назваць сваё прозвішча, дакладны адрас і апісаць здарэнне.
Асобная ўвага на ўроках удзяляецца алгарытму дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Дзецям нагадваюць, што пры небяспецы ні ў якім разе нельга хавацца ў шафах ці пад ложкамі, а трэба як мага хутчэй пакінуць задымленае памяшканне і паклікаць на дапамогу дарослых.

Таксама падчас сустрэч ратавальнікі і школьнікі ўспамінаюць правілы паводзін на вадаёмах, нагадваючы, што купацца можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах і пад наглядам бацькоў.
Не застаецца паза ўвагай і тэма пажарнай прафілактыкі ў быце. Супрацоўнікі падрабязна распавядаюць вучням пра прызначэнне аўтаномнага пажарнага спавяшчальніка. Дзеці даведваюцца, як гэтая невялікая прылада здольная на ранняй стадыі выявіць дым і гучным сігналам папярэдзіць пра небяспеку, захаваўшы жыццё.

Такія ўрокі дазваляюць школьнікам Клеччыны пасля працяглых канікул хутка асвяжыць у памяці важныя правілы і сфарміраваць адказныя стаўленне да ўласнай бяспекі.
Клецкі МНС.




Отправить комментарий