Музей — гэта Храм мінулага, адлюстраванне сучаснасці, акно ў будучыню.
Тут не проста захоўваюцца экспанаты, тут жыве гісторыя, фарміруюцца сапраўдныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
У кожнага чалавека паняцце “радзіма” перш за ўсё звязана з краем , дзе ён нарадзіўся, дзе прайшло яго дзяцінства. Юныя жыхары аг.Грыцэвічы па крупінках збіраюць гісторыю сваёй малой радзімы і клапатліва захоўваюць у школьным гісторыка – краязнаўчым музеі “Гісторыя вёскі Грыцэвічы”,які быў створаны ў 1984 годзе і налічвае больш за адну тысячу музейных экспанатаў. У 2016 годзе музей атрымаў статус народнага.

Музей у нашай установе адукацыі функцыяніруе як цэнтр грамадзянска – патрыятычнага выхавання. Гэта ўнікальная пляцоўка, дзе мінулае сустракаецца з сучасным, дзе кожны экспанат расказвае сваю гісторыю, гэта месца, дзе прадаўжаецца памяць.
Кожны раз, калі заходзіш у музей, ты дакранаешся да гісторыі. А мова музея, як кажуць, – гэта яго экспанаты.

Музей складаецца з наступных экспазіцый: “Б.І.Тузін –наш зямляк”, “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, “З гісторыі калгаса”, “З гісторыі школы”,”Мінулае і сучаснае вёскі Грыцэвічы”, “Хата нашай памяці”, “Памяць і боль беларускай зямлі”.
Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць экспазіцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, а таксама “Памяць і боль беларускай зямлі”.
Найкаштоўнейшым гісторыка- краязнаўчым музейным матэрыялам у экспазіцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта” з’ўляюцца ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Аформлены альбом “Гавораць удзельнікі Вялікай Айчыннай.”
У апошні час у школьную музейную практыку ўкараняюцца усё новыя і новыя інавацыйныя формы правядзення экскурсій. Адной з іх з’яўляецца “Музей у чамадане”. Як экспанат рэтра-чамадан нам вельмі прыгадзіўся.У ім мы і арганізавалі музей. У нас узнікла ідэя стварыць экспазіцыю ”Дарогамі Перамогі” , прысвечаную асабістым рэчам салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны.Экскурсаводы расказваюць наведвальнікам пра трагічныя старонкі гісторыі нашага краю, паказваюць унікальныя экспанаты: пажаўцелыя ад часу пісьмы- трохвугольнікі, лісты — пахавальні, падзякі салдатам за актыўныя баявыя дзеянні, узнагароды, асабістыя рэчы.

“Музей у чамадане” ўнікальны тым, што ўсе экспанаты выставы вучні могуць узяць у рукі, дэталёва разглядзець і прымерыць на сабе.
Прымяненне такой інтэрактыўнай формы работы як “Музей у чамадане” садзейнічае фарміраванню ў дзяцей цікавасці да культурных і гістарычных традыцый сваёй малой радзімы, гісторыі роднага краю.
Каб маладое пакаленне зразумела трагічнасць падзей Вялікай Айчыннай вайны, гераізм нашага народа, я лічу, што ваенную гісторыю варта паказваць іменна праз такія выставы.
Мір на зямлі немагчымы без гістарычнай памяці. Мы заўсёды павінны памятаць аб тым, якой цаной была дабыта Вялікая Перамога. Гэта неабходна, каб ніколі больш не паўтарыліся жахі вайны.
Для вучняў 5-7 класаў быў арганізаваны музейны ўрок “Генацыд на тэрыторыі Клецка і Клецкага раёна”. Наведвальнікі даведаліся аб трагічных падзеях,якія прынесла на клецкую зямлюВялікая Айчынная вайна,аб зверствах фашыстаў у дачыненні да яўрэйскага насельніцтва.
Праводзячы такія ўрокі, я з ўпэўненасцю магу сказаць, што гэта важны крок у выхаванні ў падрастаючага пакалення гістарычнай адказнасці, павагі да мінулага і ўсведамлення каштоўнасці чалавечага жыцця.
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне заклікае нас да адказнасці за мір на Зямлі.Вельмі важна зберагчы гістарычную памяць аб вайне , данесці яе да вучняў, каб не дапусціць паўтарэння страшных падзей.
З гэтай нагоды для вучняў 5-6 класаў была арганізавана і праведзена тэматычная экскурсія “Расстрэленае дзяцінства”, дзе размова ішла аб расстрэле дзяцей Дамачаўскага дзіцячага дома. Увазе вучняў быў прапанаваны і дакументальны фільм АТН “Расстреленное детство”. Пры правядзенні такіх экскурсій акцэнтуецца ўвага дзяцей на тым, што яны павінны памятаць аб ахвярах вайны, цаніць мірнае жыццё і шанаваць памяць аб загінуўшых.
Асаблівае ўражанне ў наведвальнікаў пакідаюць матэрыялы выставы аб генацыдзе беларускага народа ”Памяць і боль беларускай зямлі.”
Расследаванне генацыду беларускага народа з’яўляецца данінай памяці загінуўшым і садзейнічае ўстанаўленню і зберажэнню гістарычнай справядлівасці.
У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста 27 студзеня настаўніца гісторыі Траян Іна Мікалаеўна правяла ў музеі ўрок-роздум “Халакост – памяць пакаленняў. Урок быў накіраваны на выхаванне глыбокай павагі да трагічных старонак гісторыі нашага народа, фарміраванне талерантнай свядомасці, дэмакратычных і гуманных поглядаў. Халакост пакінуў глыбокі след у гісторыі чалавецтва і стаў сімвалам праяўлення чалавечай жорсткасці. Гэта быў не проста ўрок гісторыі, а разважанне аб вечных каштоўнасцях : чалавечнасці, годнасці і нашай агульнай адказнасці, прызыў памятаць, каб падобныя зверствы ніколі не паўтарыліся.

Такія мерапрыемствы падкрэсліваюць, што школьны музей з’яўляецца важным адукацыйным асяроддзем для зберажэння міру.Ён служыць напамінам для новага пакалення аб неабходнасці берагчы мір і памятаць пра гераічныя подзвігі нашых продкаў.
Знаёмства вучняў з музейнымі экспанатамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны не толькі ўзбагачае іх новымі ведамі, але і садзейнічае развіццю такіх рыс характару, як асуджэнне і непрыняцце зла,спачуванне слабым і бездапаможным, гонар за сваіх суайчыннікаў і імкненне ўдасканальваць сябе.
Ніла Цэхан,
загадчык гісторыка- краязнаўчага музея Грыцэвіцкай сярэдняй школы.



Отправить комментарий