Сейчас загружается

Адкрыты дыялог на тэму кібербяспекі для навучэнцаў 5-11 класаў прайшоў у Зубкаўскай школе

Па ініцыятыве рэдакцыі раённай газеты «Да новых перамог» сёння адбыўся адкрыты дыялог для навучэнцаў 5-11 класаў Зубкаўскай школы на тэму кібербяспекі.

Супрацоўнікі рэдакцыі Валянціна Сянкевіч і Іна Федарчук, пракурор Клецкага раёна Вадзім Жукоўскі і оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Клецкага РАУС Мікіта Бурак пагутарылі са школьнікамі на прадмет бяспечных зносін у сацыяльных сетках і месэнджарах, абароне персанальных дадзеных, адказнасці за змест і размяшчэнне інфармацыі на сваіх старонках у сацыяльных сетках.

Таксама была звернута ўвага падлеткаў на адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні, звязаныя са знойдзенымі выпадкова банкаўскамі карткамі, бо іншым часам не грэбуюць імі скарыстацца тыя, хто знаходзіць гэты віртуальны “кашалёк” каля банкаматаў ці проста на вуліцы.


Падрабязна аб усім чытайце ў друкаванай версіі газеты ў наступным яе нумары за 24-е студзеня.

Валянціна Сянкевіч.
Фота Іны Федарчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили