Стаў вядомы расклад наведванняў могiлак у Клецкiм раёне каталiцкiм святаром у перыяд асаблiвых малiтваў за памерлых.
1 лiстапада ў 12.00 ксёндз будзе прысутнічаць на Старых могiлках у Клецку, а пасля Святой Iмшы (у 15.00) – у вёсцы Нагорнае, на могiлках каля касцёла.
2 лістапада пасля Святой Iмшы ў 14.00 ён наведае каталiцкiя могiлкі “Дубнякi” у Заастравеччы, а 5 лiстапада – цэнтральныя могiлкі гэтага ж аграгарадка (15.00), могілкі вёсак Смалічы (15.30) і Кунцаўшчына (16.00). 7 лiстапада малiтвы адбудуцца на могiлках вёскi Салаўi (15.30) i Кухчыцы (16.00).
8 лiстапада каталіцкі святар пабывае на Новых могiлках у Клецку (12.00), на могілках вёсак Арда (13.30), Якшыцы (14.15) і аграгарадка Шчэпічы (15.00). 9 лiстапада ксёндз моліцца на могiлках аг.Морач (15.30), 15 лiстапада – на могiлках аг.Грыцэвiчы (14.00) i вёскі Гурнаўшчына (14.45).




Отправить комментарий