У рамках асноўнага конкурсу “Беларуская лялька” нашыя землякі атрымалі тры дыпломы розных ступеняў.

У намінацыі “Лепшая тэкстыльная лялька – фальклорны персанаж” Тамара Касач была ўзнагароджана дыпломам III ступені. Ужо шмат гадоў яна займаецца творчасцю ў Лазавіцкім СДК. Лялькі сталі часткай яе жыцця. Яна не толькі сама атрымлівае задавальненне ад працэсу стварэння, але і вучыць гэтаму мясцовых дзяцей на сваіх занятках.
У намінацыі “Лепшая саламяная лялька” дыплом ІІ ступені прывезла дадому Алена Абабурка.
– Гэта было вельмі прыемна і крыху нечакана, у нашай намінацыі было каля 50 чалавек і журы прафесійнае – кандыдаты навук, этнографы і іншыя спецыялісты.

У намінацыі “Лепшая керамічная лялька” дыплом ІІ ступені атрымала Святлана Клубовіч з Морачы.
– Я ўдзельнічала не адна, таксама прывезла сваіх вучняў, якія таксама атрымалі дыплом удзельніка. Ехалі, не разлічваючы заняць нейкае месца. Я проста люблю такія конкурсы, паглядзець, што прадстаўляюць іншыя ўдзельнікі, абмяняцца досведам. А дыплом стаў прыемным бонусам.

Па-за конкурснай праграмай Клецкі раён таксама прадставіў дэфіле традыцыйных рэгіянальных касцюмаў. У намінацыі “Этнастыль” прыняла ўдзел Марыя Кісель з Клецкага РЦК са сваёй калекцыяй сукенак. А ў намінацыі “Традыцыйны строй свайго рэгіёну” калекцыю прадставіла Юлія Мінец з аг.Морач.

Вікторыя ГЕЛЬДЫМУРАДАВА.
Отправить комментарий