Сейчас загружается

У Слуцку прайшоў абласны фестываль народнай творчасці «Слуцкія паясы»

У рамках асноўнага конкурсу «Беларуская лялька» нашыя землякі атрымалі тры дыпломы розных ступеняў.

У намінацыі «Лепшая тэкстыльная лялька – фальклорны персанаж» Тамара Касач была ўзнагароджана дыпломам III ступені. Ужо шмат гадоў яна займаецца творчасцю ў Лазавіцкім СДК. Лялькі сталі часткай яе жыцця. Яна не толькі сама атрымлівае задавальненне ад працэсу стварэння, але і вучыць гэтаму мясцовых дзяцей на сваіх занятках.

У намінацыі «Лепшая саламяная лялька» дыплом ІІ ступені прывезла дадому Алена Абабурка.

– Гэта было вельмі прыемна і крыху нечакана, у нашай намінацыі было каля 50 чалавек і журы прафесійнае – кандыдаты навук, этнографы і іншыя спецыялісты.

У намінацыі «Лепшая керамічная лялька» дыплом ІІ ступені атрымала Святлана Клубовіч з Морачы.

– Я ўдзельнічала не адна, таксама прывезла сваіх вучняў, якія таксама атрымалі дыплом удзельніка. Ехалі, не разлічваючы заняць нейкае месца. Я проста люблю такія конкурсы, паглядзець, што прадстаўляюць іншыя ўдзельнікі, абмяняцца досведам. А дыплом стаў прыемным бонусам.

Па-за конкурснай праграмай Клецкі раён таксама прадставіў дэфіле традыцыйных рэгіянальных касцюмаў. У намінацыі «Этнастыль» прыняла ўдзел Марыя Кісель з Клецкага РЦК са сваёй калекцыяй сукенак. А ў намінацыі «Традыцыйны строй свайго рэгіёну» калекцыю прадставіла Юлія Мінец з аг.Морач.

Вікторыя ГЕЛЬДЫМУРАДАВА.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили