Сейчас загружается

Былыя і сённяшнія настаўнікі прайшлі маршрутам памяці

Вайна – гэта бяда. Што можа быць больш жудаснае, чым смерць дзіцяткі, якому споўніўся месячык? Менавіта столькі было самаму маленькаму жыхару Клецка ў кастрычніку 41-га.
Адзін стрэл…І няма жыцця… Няма жыццяў амаль 6000 мірных жыхароў Клецка…
І сення, напярэдадні святога для кожнага беларуса дня – Дня Вялікай Перамогі, члены савета ветэранаў сістэмы адукацыі і Прафсаюза сумесна з маладымі калегамі – членамі маладзёжнага савета Клецкай раённай арганізацыі Прафсаюза прайшлі маршрутам памяці “Нязгасная памяць пакаленняў”.
Прыпынак “Брацкая магіла на месцы масавага знішчэння мірных жыхароў Клецка”… Пякучы, шчымлівы аповед Алены Новік, старшыні ветэранскага савета, гісторыка па адукацыі і патрыёткі па душэўнай сутнасці… “Камяк” падступае да горла, слёзы засцілаюць вочы… Мінута маўчання… Жывыя кветкі на магільныя пліты.


Прыпынак “Храм святого пророка Иоанна Предтечи” ў в.Садовая. Сёння, дзякуючы чалавечай памяці, захоўваецца гісторыя хрысціянскага подзвігу і пакутніцтва святароў – братоў Георгія і Мікалая Хільтавых. У памяці прыхажан, усіх жыхароў Клеччыны яны назаўсёды засталіся ўзорам святара і патрыёта. Вечная памяць.


Прыпынак “Брацкая магіла на месцы масавага знішчэння вязняў Клецкага гетта”. І зноў, і зноў… Розум не можа ўспрыняць, як чалавек, які лічыць сябе “разумным” , можа чыніць такія зверствы?… Кветкі, хрысціянскае крыжовае знаменне на яўрэйскім пахаванні… Жыццё..
Прыпынак “Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам у г. Клецку”. Як пранізліва гучыць верш у выкананні ветэрана педагагічнай працы Марыі Шыкуць – дзіцяці вайны… Верш, які гуцыць набатам “МІРУ – МІР!”
Сёння на вуліцах горада май, прыгажосць, спеў птушак, маладыя маці з дзеткамі… Ці магчыма зажывіць у сэрцах беларусаў рану, рану вайны? НЕМАГМЫМА! МЫ ПОМНІМ!

#80летвеликойпобеды   #деньпобеды

#Беларусьпомнит_Минщинагордится

Отправить комментарий

Возможно, пропустили