Падведзены вынікі абласного этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу «Пад небам сінім», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сярод узнагароджаных былі і навучэнцы Клецкага раёна.
Першае месца ў намінацыі «Ілюстрацыя» (10-13 гадоў) заняла Аляксандра Валашчук з ДУДА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці». У гэтай намінацыі ўвесь п’едэстал занялі прадстаўнікі Клеччыны — другое месца ў Соф’і Буката (ДУДА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці»), трэцяе — у Анастасіі Аляксейчык (ДУДА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці»).
Намінацыя «Кніжная вокладка» (10-13 гадоў) стала паспяховай для Цімафея Белаша з ДУДА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці», які стаў трэцім.
У намінацыі «Буктрэйлер» (14-18 гадоў) за другое месца ўзнагародзілі Ангеліну Канстанцюк з гімназіі горада Клецка, а за трэцяе — Ягора Папко з Азярэчанскай СШ.
Арсеній Калько з Клецкай СШ №3 у намінацыі «Анімацыя» (14-18 гадоў) фінішаваў трэцім.
ДНП па інфармацыі kletsk-asveta.gov.by.




Отправить комментарий