Сейчас загружается

У Капылі прайшоў Дзень беларускага пісьменства

 

Капыль сустрэў гасцей 28-га Дня беларускага пісьменства. Сёння ўсіх чакае насычаная святочная праграма.

Раніцай з удзелам губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына адбылася цырымонія адкрыцця алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна.

На вуліцы Жылуновіча ў райцэнтры ўстанавілі помнік паэту, перакладчыку, вучонаму, палітычнаму дзеячу Цішку Гартнаму.

Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын і міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Перцаў на адкрыцці алеі пісьменнікаў і помнік Цішку Гартнаму ў Капылі.

«Хацелася б, каб тое, што мы зрабілі ў Капылі да Дня беларускага пісьменства, было адпраўной кропкай для развіцця яго турыстычнага патэнцыяла. У гэтых краях нарадзіліся знакамітыя пісьменнікі — Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка, Адам Русак, Алесь Адамович. Месца прасякнута творчасцю і культурай, — сказаў Аляксандр Турчын.

Выставы беларускіх майстроў народнай творчасці ў Капылі «Рамесніцкі гасцінец». Удзельнічаюць і прадстаўнікі Клеччыны.

У горадзе ў гэтыя хвіліны праходзіць фестываль кнігі і прэсы: працуюць тэматычныя экспазіцыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах.

Можна ўбачыць выставы гістарычнай кнігі «Памяць» і кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі «Традыцыі і сучаснасць». Дзяцей і падлеткаў запрасіла выстава «Разам з кнігай мы расцём», на якой пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы і гульні. Чакаюцца паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтограф-сесіі.

Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта
з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІІ Дню беларускага пісьменства. Фото — kopyl.by.
XXVIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга сёння прыбыла ў Капыльскі раён. Фота — kopyl.by.
Падчас выставы «Разам з кнігай мы расцём».

Вялікім падарункам стане дэманстрацыя абраду «Цары», уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе.

У Дзень беларускага пісьменства праходзіць абласны фестываль “Капыльскія пацехі”, які сабраў артыстаў гульні і гумару Міншчыны і іншых рэгіёнаў краіны. Фота — kopyl.by.

Капылян і гасцей частуюць беларускімі стравамі з Радзівілаўскай кухні.

На працягу дня ўдзельнікаў чакаюць арганізатары квэст-гульні «Капыльскі рог».

Тэматычная пляцоўка «Паштовы павільён». Запланаваны праект ў фармаце пасткросінгу «Паштоўка.БЕЛ» (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП «Белпошта». Фота — kopyl.by.

У «Літаратурным кафэ» праходзіць літаратурны батл, а таксама вызначаюць пераможцаў конкурсу эпіграм, бурымэ і літаратурных віктарын. На пляцоўцы «Літаратурны зэдлік» кожны жадаючы можа прачытаць верш ці ўрывак з прозы. На сцэнічнай пляцоўцы «Роднае слова, родныя песні» — выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці и майстар-класы па побытавых танцах.

ART-квартал ”Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына прыцягвае аматараў спектакляў лялечных тэатраў «Батлейка». А праект «З гульнёй праз стагоддзі» дазваляе перанесціся ў мінулае і паўдзельнічаць у беларускіх народных гульнях.

Прыцягвае ўвагу тэматычная пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Дзіцячай аўдыторыі прапануюць квэст-гульні, інтэрактыўныя экспазіцыі літаратуры.

У спартыўнай праграме — спаборніцтвы па міні-футболу, кулявой стральбе і дартсу, турнір па стрыт-болу, фестываль маладзёжных каманд па варкаўту, паказальныя выступленні спартсменаў-навучэнцаў Капыльскай СДЮШАР.

Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства правялі на галоўнай сцэне свята на плошчы Леніна.

Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка перадаў віншаванні з Днём беларускай пісьменнасці ад Прэзідэнта. Свае словы ўдзельнікам свята адрасала Наталля Качанава: «Міру на нашай зямлі і еднасці народу».

На сувязь з Капылём з арбіты выйшаў беларускі касманаўт Алег Навіцкі. Ён пажадаў, каб наша мова была жывой заўжды.

Губернатар Аляксандр Турчын пажадаў, каб «словы «Капыль вітае», што напісаны на ўездзе ў горад, сталі брэндам».

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніамін падкрэсліў, што «святло кнігі злучыла людзей і дазволіла стаць нашаму народу адной з самых адукаваных нацый».
Фото — sb.by.
Урывак свята «Багач» у выкананні актораў Купалаўскага тэатру.

Міністр інфармацыі Уладзімір Перцаў і старшыня Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец праводзяць цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Уладальнікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі — Кацярына Стройлава, Валянціна Паліканіна, Аляксандр Радзькоў, Аляксандр Карлюкевіч, Віктар Праўдзін, Віктар Шніп.
Стала вядома, што Дзень беларусскага пісьменства-2022 пройдзе на Гомельшчыне — у Добрушы.

ДНП.

Фота Святланы Орпель.  

 

 

Отправить комментарий

Возможно, пропустили