Працягваецца рэканструкцыя царквы

Нягледзячы на зімовае надвор’е, працягваецца рэканструкцыя храма Уваскрэсення Хрыстова. Ужо завершаны рамонт даху і сцен, разгорнута работа па рэканструкцыі вежаў. Рэстаўрацыя праводзіцца сіламі ДУП “ПМК-191”. Галоўным спонсарам выступіў райвыканкам, а таксама – арганізацыі клеччыны і прыхаджане.

Як адзначыў пры сустрэчы з нашым карэспандэнтам настаяцель храма, пратаірэй Матфей Белаус, крыжы і купалы былі асвечаны падчас святкавання Тыдня праваслаўя, і гэтаму – мноства прыхаджан-сведак.

– Работа па рэканструкцыі храма вядзецца згодна з графікам, – адзначыў свяшчэннік, – доўгіх перапынкаў няма.

Дарэчы, першы крыж на царкве быў асвечаны 19 жніўня 1993, а праз год тут адбылася першая служба пасля савецкай забароны.

Яўген Кішко.

Фота Яўгеніі Семянчук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *