Дэпутаты падагульнялі і рабілі прагноз

Учора адбылася чарговая пашыраная XXIII сесія раённага Савета дэпутатаў XXV склікання. Акрамя запрошаных на сесію дэпутатаў, кіраўнікоў усіх структур райвыканкама, старшынь сельскіх Саветаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, у рабоце сесіі прымалі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў С.М.Герасімовіч і старшыня          Пастаянай камісіі Савета Республікі Нацыянальнага Сходу Республікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве  Я.А.Смірноў.

На сесіі разглядаўся шэраг важных і злабадзённых пытанняў. Па першым з іх “Аб ходзе выканання прагнозных паказчыкаў развіцця г.Клецка за 2009 год, устаноўленых Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця г.Клецка на 2006-2010 гады” дакладваў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Ю.П.Карловіч. Дэпутаты выслухалі выступленні старшыні Клецкага райспажыўтаварыства Г.А.Шастак і начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама І.І.Майсейчыка.

Са справаздачай аб дзейнасці Клецкага раённага выканаўчага камітэта за мінулы год перад прадстаўнікамі мясцовай рэгіянальнай улады выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Ю.П.Карловіч, П.М.Семяненка, М.М.Мацуль і в.а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама А.І.Пляшэвіч. На самых важных праблемах, на якія патрэбна скіраваць асноўныя намаганні, спыніўся старшыня райвыканкама А.С.Бойка. Я.А.Смірноў у сваім звароце да дэпутатаў заклікаў іх быць патрыётамі свайго краю, людзьмі нераўнадушнымі і прынцыповымі. С.М.Герасімовіч засяродзіла ўвагу на неабходнасці пошуку новых форм работы, без якіх цяжка дасягаць патрэбных вынікаў ва ўмовах сучаснасці. Дабрабыт людзей, адзначыла яна, залежыць, у першую чаргу, ад разумення іх праблем і эканамічных паказчыкаў.

Сярод асноўных пытанняў сесіі была справаздача аб дзейнасці старшыні і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў за 2009 год, якую прадставіла на меркаванне прысутных С.У.Чакун.

У гэты ж дзень дэпутацкі корпус раёна пазнаёміўся і зацвердзіў Праграму дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва раёна на 2010-2012 гады, парадак прыёму, распараджэння і кіравання маёмасцю, ліміт здабычы прыродных рэсурсаў на 2010 год, а таксама замацаваў за вёскамі Галынка, Галавачы, Зубкі і Карацк статус аграгарадкоў.

Жанна Гардзіевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *