Саюз пісьменнікаў Беларусі абвяшчае пачатак літаратурнага марафона да 80-годдзя Хатынскай трагедыі

 

У мэтах выканання плана работы на 2023 год Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” абвяшчае пачатак літаратурнага марафона, прысвечанага 80-годдзю Хатынскай трагедыі “Званоў перазвон”.

Да ўдзелу запрашаюцца члены МАА СПБ, удзельнікі аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Мінскай вобласці. Прымаюцца вершы, апавяданні, эсэ, навелы, мастацкія нарысы, непасрэдна звязаныя з лёсам Хатыні і яе жыхароў, а таксама іншых яе “вогненных сясцёр”.

Лепшыя творы па меры паступлення будуць змяшчацца ў адпаведнай рубрыцы на сайце аддзялення. Літаратурны марафон праводзіцца да красавіка 2023 года. Па яго выніках будзе падрыхтаваны і выдадзены калектыўны зборнік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *