Святочны канцэрт да Дня народнага адзінства прайшоў у Клецку

 

На працягу ўсяго бягучага тыдня на Клетчыне ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства – святу свабоды, грамадзянскага міру і згоды, які беларусы адзначаюць ужо другі запар 17 верасня. З гэтай нагоды ў раённым цэнтры культуры ладзілася святочнае мерапрыемства, якое не толькі было напоўнена музыкай, але і мела асаблівы змест.

У ходзе аповеду гучалі цікавыя звесткі з жыцця прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна. Напрыклад, працаўнікі Клецкага мехзавода для ўмацавання пачуцця патрыятызму і павышэння матывацыі сярод работнікаў прадпрыемства прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным, прафесійным святам і знамянальным датам.

Так, каманда мехзавода з'яўляецца не толькі ўдзельнікам велапрабегаў па памятных месцах г.Клецка «Помним! Гордимся! Не забудем!» і «Патаемныя сцяжынкі гісторыі», прысвечаных году гістарычнай памяці, але і іх ініцыятарам. Ганарыцца калектыў сваімі спартыўнымі дасягненнямі.

Пярвічнай прафсаюзнай аргнізацыяй Клецкага ВХЗ штогод праводзіцца шмат мерапрыемстваў для работнікаў завода і іх дзетак, арганізоўваюцца дабрачынныя акцыі, экскурсіі, сустрэчы, круглыя сталы, семінары. Пяспяхова ўдзельнічаюць у прафесійных і спартыўных конкурсах і спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага узроўняў. За прадпрыемствам замацавана магіла чырвонаармейцаў, загінуўшых 5 чэрвеня 1919 года ў баі з польскімі акупантамі, на якой наведзены і падтрымліваецца парадак.

Адно з галоўных напрамкаў выхаваўчай работы Клецкай СШ №1 –патрыятычнае выхаванне навучэнцаў. На базе школы быў адкрыты і першы ў раёне рэсурсны цэнтр па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы. Вынікам плённай працы калектыву педагогаў у гэтым накірунку стала наданне школе 30 мая бягучага года статусу "Школа мира".д

 

Павіншаваў прысутных з вялікім для нашай дзяржавы святам, а таксама выказаў шмат добрых слоў у адрас кляччан старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ладыга. Заслужаныя ўзнагароды з рук Анатоля Міхайлавіча атрымалі: дырэктар ААТ "Клецкі мехзавод" Іван Кульчык, старшыня прафкама УП "Клецкі вытворча-харчовы завод" Вікторыя Карончык, дырэктар СШ №1 Клецка Наталля Жукоўская, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Валянціна Яфімчык, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вольга Рудко.

Выдатным падарункам для ўсіх удзельнікаў святочнай дзеі стала шыкоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі РЦК і ўдзельнікамі аматарскай творчасці Клеччыны.

Валянціна СЯНКЕВІЧ.

Фота Іны ФЕДАРЧУК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *