Выратавальнікі павіншавалі школьнікаў з новым навучальным годам

 

Выратавальнікі Клеччыны павіншавалі вучняў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года.

Сёння у кожнай, нават самай маленькай, школе краіны прагучаў першы званок на ўрок, які апавясціў аб пачатку чарговага цікавага і поўнага прыгод падарожжа ў краіну ведаў. Прыгожыя кветкі, шчаслівыя усмешкі, пышныя банты, святочныя ўборы – усё гэта складала атмасферу сапраўднага свята для школьнікаў і іх настаўнікаў.

Шмат цёплых слоў адрасавана было ў гэты дзень героям гэтага дзейства ад ганаровых гасцей, бацькоў, сяброў. Свае шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні выказалі і выратавальнікі.

У Застравецкай школе Клецкага раёна на свяце прысутнічаў першы намесік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Кулік. Пасля ўрачыстай лінейкі ён завітаў да першакласнікаў, павіншаваў іх з пачаткам новага этапу ў жыцці, пажадаў моцнага здароўя і добрага настрою напрацягу ўсёй вучобы ў школе.

Выратавальнік таксама нагадаў дзецям, што неабходна быць заўсёды ўважлівымі (не толькі на ўроках, але і дома, і на вуліцы, і на адпачынку), каб не азмрочыць свае шчаслівыя дні небяспечнымі сітуацыямі.

Работнік МНС уручыў хлопчыкам і дзяўчынкам размалёўкі “Чароўная кніга”, наклейкі і буклеты, якія будуць нагадваць дзецям аб тым, што трэба выконваць правілы бяспекі жыццязейнасці. Першакласнікі ў адзін голас падзякавалі Віталію Віктаравічу і паабяцалі выканаць усе яго парады.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *