Першы раённы фестываль “Яблычны фэст” прайшоў у Клецку

 

Удзельнікамі канцэртна-забаўляльнай праграмы “Яблычны джэм” былі: вакальны гурт “Рэчанька” (Галавацкі СК), вакальны дуэт Грыцэвіцкага сельскага клуба, удзельнікі аматарскай творчасці Шчэпіцкага і Нагорнаўскага СК, вакальныя гурты “Надзея” (Лазавіцкі СК), “Суседачкі” (Даматканавіцкі СК), “Тучаначка” (Тучанскі СК), “Івушкі” (Кухчыцкі СК), Морацкі народны хор (Морацкі СК), вакальны дуэт Грыцэвіцкага СК, народны ансамбль народнай песні “Весялуха” Янавіцкага СК і вакальнае трыо Заастравецкага СК, ансамбль народнай песні “Весялінка” Сякерыцкага СК, а таксама Арэшніцкі, Зубкаўскі і Рассветаўскі сельскія клубы.

Сельскія клубы прапанавалі кляччанам і гасцям горада цудоўныя кампазіцыі з садавіны і агародніны, прапаноўвалі прадэгуставаць стравы з яблыкаў, сфатаграфавацца ў фотазонах, дзе галоўным атрыбутам былі зноў жа – яблыкі.

Смачнае і вясёлае свята доўжылася практычна дзве гадзіны, а дэфіле касцюмаў пад назваю “Яблычнае зачараванне” і выступленне гасцей з Нясвіжа (народны ансамбль песні “Згода”), дэгустацыя прадукцыі “Гамы смаку” і яблыкаў (а таксама магчымасць іх набыць) СФ “Клецкі” прыдалі мерапрыемству асаблівую нотку.

 

Былі і падарункі. Імі адзначаны калектывы ўстаноў культуры: за самы незвычайны рэцэпт мясцовай стравы з яблыкаў (Галавацкі і Кухчыцкі СК), за самае арыгінальнае вырашэнне кампазіцыі з яблык (Грыцэвіцкі СК), за самую крэатыўную фотазону (Шчэпіцкі СК), за самы творчы падыход да стварэння касцюма (Сякерыцкі СК), за самае яскравае выступленне (Морацкі СК). Атрымала памятны сувенір і самая юная ўдзельніца свята Ульяна Папок.

Адным словам – “Яблычны фэст” атрымаўся на славу. І галоўнае – паспелі да дажджу!

Валянціна Сянкевіч.

Фота аўтара і Вольгі Пілецкай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *