Падоўжаны тэрмін прыёму заявак на ўдзел у конкурсе «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва»

 

Да 16 красавіка 2020 года падоўжаны тэрмін прыёму заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" ў 2019-2020 гадах. 

Прадстаўнікі творчай моладзі, якія стануць пераможцамі ў намінацыях, змогуць прэтэндаваць на заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Таксама па выніках конкурсу адбудзецца мастацкая выстава ў Палацы мастацтва і будзе выдадзены каталог твораў. Лаурэаты конкурсу атрымаюць грашовую прэмію, а іх мастацкія творы будуць рэкамендаваны да закупак у калекцыі дзяржаўных музеяў.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *