Ты сними меня фотограф

Паслугі фатографа з’яўляюцца аднымі з самых запатрабаваных у раённым камбінаце бытавога абслугоўвання. Аб гэтым сведчыць і колькасць наведвальнікаў: штодзень «праз рукі» В.В.Негра праходзіць каля 20 чалавек, а з надыходам вясны іх колькасць істотна павялічваецца.
Кліенты «Фатаграфіі» ў асноўным звяртаюцца да Валянціны Васільеўны з просьбай зрабіць фотаздымкі на дакументы. Апрача гэтага, яна выконвае заказы кляччан на аматарскія і вясельныя фатаграфіі, ксеракапіраванне афармляе альбомы выпускнікоў, выязджае да інвалідаў, якія па стану здароўя не могуць наведацца ў РКБА. У апошні час гараджане і вяскоўцы ахвотна карыстаюцца новым відам паслуг – фотаздымкай з запісам на дыск. Якасна выконваць сваю работу, якой Валянціна Васільеўна аддала 12 гадоў са свайго жыцця, дапамагае сучасная тэхніка – фотаапарат японскай вытворчасці.

На здымку: В.В.Негра.

Фота Яўгеніі Семянчук.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *