БРСМ вызначыць пераможцаў фотаконкурсу сэлфі “Мая беларуская кніга”

Напярэдадні Дня роднай мовы Мінскі абласны камітэт БРСМ праводзіць фотаконкурс сэлфі “Мая беларуская кніга”. Зрабі сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове і размясці у сацыяльнай сетцы ВКонтакте на сваёй старонцы са сваімі рэкамендацыямі чаму неабходна прачытаць менавіта гэтую кнігу,  з абавязковымі хэштэгамі #святамовы2020#minskregion і атрымай каштоўны падарунак. 

Конкурс пачнецца 17 лютага i завершыцца 20 лютагаў 12.00.

Без хэштагаў прыняць удзелу конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.

Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *